№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр Антоніё Табукі

1 красавіка 2012

Памёр Антоніё Табукі
Табукі нарадзіўся 24 верасня 1943 году ў Пізе. Ён лічыцца адным з найвыбітнейшых сучасных італьянскіх пісьменнікаў. Табукі — аўтар рамана пра Партугалію часоў фашызму “Сцвярджае Пэрэйра: Паказанні сведкаў” (Sostiene Pereira: Una testimonianza, 1994), у экранізацыі якога галоўную ролю сыграў Марчэла Мастраяні. Аўтар раманаў “Індыйскі накцюрн” (Notturno Indiano, 1984), “Рэквіем” (Requiem, 1991) і інш. Табукі займаўся таксама перакладам і даследаваннем творчасці партугальскага паэта Фэрнанду Пэсоа (у 1994 годзе выйшаў раман пісьменніка “Тры апошнія дні Фэрнанду Пэсоа”) і пісаў для культурных рубрык такіх вядомых выданняў, як італьянская Corriere della Sera і гішпанская El Pais. У 2004 годзе ён атрымаў Міжнародную прэмію імя Францыска дэ Сэрэсэда ў галіне журналістыкі.

У апошнія гады Табукі паўгоду жыў у Лісабоне разам з жонкай і двума дзецьмі і паўгоду ў Таскане — ва ўніверсітэце Сіены ён быў прафесарам партугальскай мовы і літаратуры.

Чытайце таксама

315