Урачыстае адкрыццё дрэва: Алесь Пашкевіч і Барыс Пятровіч.
Выступ сябраў суполкі kvetki_doma: Алена Пятровіч і Алена Пятровіч.
Цудоўнае з’яўленне Балахона Балахонавіча і Вавёрыцы.
Суровае рэзюмэ:
Аксана Бязлепкіна
Маргарыта Аляшкевіч
Дыфузнае яднанне аўтара з гледачамі.
Драма “Курукіца” (тэатральная пастаноўка)
Ролі выконваюць:
Курукіца: Юля Цімафеева
Дзед: Сяржук Мядзведзеў
Апавядальнік: Павел Анціпаў
Soundtrack: Уладзімір Лянкевіч
Аўтограф-сесія аўтара.
Імпрэза пройдзе пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі".
Прыходзьце самі і прыводзьце сяброў!

Пра кнігу:
Гэта першая кніга ў серыі “Пункт адліку”, запачаткаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў для маладых аўтараў.
Аматараў сучаснай беларускай літаратуры ў кнізе чакае сустрэча з добра вядомымі героямі: Курукіцай і Жэншчынай з вядром на галаве, Вавёрыцай і Балахонам Балахонавічам, голасам першай Мінскай птушкафабрыкі ды іншымі дзіўнымі персанажамі.

Кніга ілюстраваная. Малюнкі для яе зрабіла мастак Наталля Зямчонак.