Джоан Роўлінг напісала раман пра выбары
13 красавіка 2012

Як расказалі выдаўцы, “усё ў Пэгфардзе не такое, якім здаецца на першы погляд”. Ідэальнае ангельскае мястэчка насамрэч раздзіраюць шматлікія канфлікты: паміж багатымі і беднымі, дзецьмі і бацькамі, школьнікамі і настаўнікамі.
Кніга мае выйсці 27 верасня 2012.
Першая кніга Роўлінг “Гары Потэр і філасофскі камень” выйшла ў 1997 годзе. Апошняя, сёмая, з кніг пра чараўніка Гары Потэра была апублікаваная ў 2007 годзе. Гэтыя кнігі былі перакладзеныя на 74 мовы і разышліся агульным накладам больш за 450 мільёнаў асобнікаў.