№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Рускую прэмію” атрымаў Юз Аляшкоўскі

25 красавіка 2012

“Рускую прэмію” атрымаў Юз Аляшкоўскі
Другую прэмію ўручылі маладому пісьменніку з Аўстрыі Дар'і Вілька за раман “Міжсезонне”. Трэцяе месца журы конкурсу прысудзіла Лене Элтанг з Літвы за раман “Іншыя барабаны”.

Пераможцам у намінацыі “паэзія” быў названы харкаўскі паэт Ілля Рысенберг за кнігу “Трэці з двух”. Другім у паэтычнай намінацыі стаў Аляксей Цвяткоў (ЗША) з кнігай вершаў “Дэтэктар сэнсу”. Трэцяе месца — у ізраільскага паэта Фелікса Чэчыка за зборнік вершаў “З жыцця фаўны і флоры”.

Найлепшым у намінацыі “малая проза” стаў малады лаўрэат конкурсу за 2011 год — пісьменнік з Германіі Дзмітрый Вачэдзін са зборнікам апавяданняў “Пыл”. Другое месца журы прысудзіла Марыі Рыбаковай (ЗША) і яе раману ў вершах “Гнедзіч”, які выйшаў у выдавецтве “Время”. Трэцяе месцы заняў Яўгеній Абдулаеў (Узбекістан) за аповесць “Год барана”, напісаную пад псеўданімам Сухбат Афлатуні.

Спецыяльны прыз “За ўклад у развіццё і зберажэнне традыцый рускай культуры за межамі Расійскай Федэрацыі” быў уручаны Мікалаю Свянціцкаму — за шматгадовую культурна-асветніцкую дзейнасць, паглыбленне культурных сувязяў паміж Грузіяй і Расіяй, арганізацыю і правядзенне штогадовага Руска-грузінскага паэтычнага фестывалю.

Усяго прэміі атрымалі 9 рускамоўных пісьменнікаў з сямі краін свету: Аўстрыі, Германіі, Ізраіля, Літвы, ЗША, Узбекістана і Украіны.

Усяго да ўдзелу ў конкурсе сёлета паступіла 549 ​​заявак ад пісьменнікаў з 40 краін свету. Найбольшая колькасць твораў — у намінацыі “малая проза”: 170 зборнікаў апавяданняў і аповесцяў. У намінацыях “буйная проза” і “паэзія” — 154 раманы і 166 паэтычных зборнікаў адпаведна.

Найбольшая колькасць заявак паступіла з Украіны, ЗША, Казахстана, Германіі і Ізраіля. На спашуканне спецыяльнага прыза Аргкамітэта і журы конкурсу “За ўклад у развіццё і зберажэнне традыцый рускай культуры за межамі Расійскай Федэрацыі” было вылучана 15 намінантаў, якія прадстаўлялі 7 краін.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

423