У Расіі не рэкамендуюць выдаваць Бэроўза, Ўэлша і Дзіка
25 красавіка 2012
З кніжных крамаў Расіі з невядомых прычынаў зніклі многія кнігі з гэтага спісу. Работнікі крамаў тлумачаць гэта тым, што выдаўцы перасталі іх друкаваць на загад Дзяржнаркакантролю, які ўбачыў у творах прапаганду наркотыкаў. Пастаўшчыкі ж, якія працуюць з кнігарнямі, паведамляюць, што гэтыя кнігі “не рэкамендаваныя да друку”. Магчыма, выдавецтвы, не жадаючы дадатковых праблем, проста спынілі выпуск такой літаратуры, што, зразумела, не зрабіла гэтыя кнігі менш прывабнымі для чытача. Асабліва цяпер, калі практычна любы з твораў са спісу лёгка можна адшукаць у інтэрнэце.
Цалкам за спісам можна пазнаёміцца тут.