№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Архан Памук адкрыў Музей нявіннасці

30 красавіка 2012

Архан Памук адкрыў Музей нявіннасці
Адкрыць музей старадаўніх рэчаў, якія расказвалі б пра рэальнасць мінулага, пісьменнік задумаў больш за 15 гадоў таму. Пасля гэтага ў Памука нарадзілася ідэя рамана “Музей нявіннасці”, на старонках якога апісваліся б гісторыі, навеяныя набытымі на барахолках і блышыных рынках рэчамі.

Памук расказаў, што яго музей не велічны — экспазіцыя прысвечаная паўсядзённаму жыццю звычайных людзей з 1950 па 2000 гг. Раней пісьменнік казаў, што таксама плануе выставіць у музеі свае карціны: у маладосці Памук хацеў быць мастаком.

Музей планавалася адкрыць яшчэ ў 2008 годзе, аднак яго стварэнне ўвесь час адкладалася. Апошнія гады Архан Памук, якога ў 2011 годзе прызналі вінаватым у абразе турэцкага народа (пісьменнік у адным з інтэрв'ю заявіў, што ў Турцыі быў забіты мільён армян), жыве ў Гоа.

Над праектам музея Памук працаваў сумесна з групай архітэктараў, мастакоў і дызайнераў. Колькі сродкаў было выдаткавана на рэалізацыю музея, невядома, але пісьменнік прызнаўся, што грошай, якія прысуджаюцца за Нобелеўскую прэмію (каля мільёна еўра), на музей не хапіла.

Нобелеўская прэмія па літаратуры была прысуджаная літаратару ў 2006 годзе з наступнай фармулёўкай: “Пісьменніку, які ў пошуках меланхалічнай душы роднага горада знайшоў новыя знакі для абазначэння сутыкнення і перапляцення культур”. Памук зрабіўся першым турэцкім пісьменнікам, уганараваным гэтай прэміяй. “Музей нявіннасці” быў выдадзены ў 2008 годзе, у 2009-м раман быў перакладзены на рускую мову.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

574