№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ізраіль і Германія спрачаюцца за раман Кафкі

26 кастрычніка 2009

Ізраіль і Германія спрачаюцца за раман Кафкі
Рукапіс рамана быў прададзены ў 1988 годзе на аўкцыёне Sotheby's амаль за 2 мільёны даляраў. Набыў яго кніжны агент, што дзейнічаў ад імя нямецкага ўраду, і ў дадзены момант рукапіс захоўваецца ў Музеі сучаснай літаратуры ў нямецкім горадзе Марбах. Цяпер жа Нацыянальная бібліятэка Ізраіля ў Ерусаліме, якая збірае ўсе творы, надрукаваныя ў Ізраілі, заяўляе, што “Працэс” неабходна вярнуць у краіну ў адпаведнасці з апошнім пажаданнем Макса Брода, сябра Кафкі і спадкаемца яго творчага здабытку.

Гэта новы віток у спрэчцы за твор пісьменніка, што пачалася прыкладна з год таму, калі высветлілася, што дзве сястры, якія вялі адасоблены лад жыцця ў Тэль-Авіве, мусяць атрымаць у спадчыну дакументы і кнігі архіва Франца Кафкі. Судовыя слуханні, распачатыя Нацыянальнай бібліятэкай Ізраіля, цягнуцца ўжо некалькі месяцаў.

Нямецкі пісьменнік габрэйскага паходжання Франц Кафка памёр у 1924 годзе ад сухотаў, у апошнім лісце да Брода ён пісаў: “Любы Макс, мая апошняя просьба: усё, што я пакідаю па сабе (трэба) спаліць нечытаным”. Аднак Брод не выканаў наказу сябра і надрукаваў яго раманы “Працэс”, “Замак” і “Амерыка”.

У 1939 годзе, з наступленнем нацыстаў, Макс Брод кінуў родны дом у Празе і забраў з сабой усе дакументы і рукапісы ў Тэль-Авіў, дзе і распачаў новае жыццё. Пазней ён падараваў рукапісы “Замка” і “Амерыкі” Оксфардскаму універсітэту, а “Працэс” пакінуў у сябе.

Пасля смерці яго жонкі паміж Бродам і яго асістэнткай Эстэр Хофэ ўзніклі блізкія стасункі. У 1968 годзе па яго смерці ўступіў у сілу тэстамент, які і спрычыніўся да спрэчак пра сапраўднага ўладальніка “Працэсу”.

Прадстаўнікі ізраільскай бібліятэкі цвердзяць, што паводле тэстаменту Брода, рукапісы Кафкі належаць ім. У той жа час юрысты сям’і Хофэ адзначаюць, што яны былі перададзеныя Бродам у падарунак Эстэр Хофэ, і гэта давала ёй права абыходзіцца з імі так, як яна пажадае. А яна праз некалькі гадоў прадала некаторыя паперы Кафкі і пасля смерці, два гады таму, завяшчала астатнія дакументы сваім сямідзесяцігадовым дочкам.

“Нацыянальная бібліятэка Ізраіля, а гэта таксама бібліятэка габрэйскага народа, разумее, што ў сваім тэстаменце доктар Макс Брод просіць, каб гэтыя дакументы былі змешчаныя ў грамадскім архіве, і ў якасці такога ён найперш называе Нацыянальную бібліятэку”, – сказаў Маер Хелер, юрыст бібліятэкі. Хелер таксама адзначыў, што бібліятэка гатовая кампенсаваць нямецкаму музею кошт рукапісу са спадчынных грошай Хэфе, фонды якіх замарожаныя да канца разбіральніцтва.

У той жа час Ешаяху Этгар, адвакат сёстраў Хофэ, называе дакументы, “прыватнай уласнасцю”. Гэты факт быў зацверджаны ў 1974 годзе падчас ратыфікацыі волі Макса Брода. А таму Эстэр была ўпаўнаважаная прадаць “Працэс” з аўкцыёну, такім чынам, па словах адваката, Нацыянальная бібліятэка абсалютна не мае рацыі.

Чытайце таксама

392