Праграма выступаў:
17 траўня, г. Бяроза
11.00—13.00
Дзіцяча-юнацкі сацыяльна-эстэтычны цэнтр (вул. Леніна, 104)
Семінар па творчасці Адама Міцкевіча правядзе Ірына Багдановіч.
18.00—20.00
Зала аддзела культуры райвыканкама (вул. Кастрычніцкая, 29)
Вечарына з удзелам шведскіх і беларускіх літаратараў: Анэлі Юрдаль, Ліны Экдаль, Сары Лундберг, Алеся Разанава, Святланы Алексіевіч і Ірыны Багдановіч. Вядоўца — паэтка Аксана Спрынчан.
18 траўня, Брэст
16.00—17.00
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва (вул. Куйбышава, 32)
Сустрэча шведскіх літаратарак Сары Лундберг і Кайсы Эберг Ліндстэн з маладымі чытачамі.
16.00—17.00
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага (бульвар Касманаўтаў, 48)
Літаратурны семінар “Формула творчасці: час і слова” з удзелам Алеся Разанава і Святланы Алексіевіч. Мадэратар — Генадзь Праневіч.
18.00—18.45
Конкурс юнацкай паэзіі.
19.00—20.30
Вечарына з удзелам шведскіх і беларускіх літаратараў: Анэлі Юрдаль, Ліны Экдаль, Сары Лундберг, Алеся Разанава, Святланы Алексіевіч і Ірыны Багдановіч. Вядоўца — Аксана Спрынчан.
У рамках падарожжа 20 траўня а 16-й таксама пройдзе літаратурны вечар у Кракаве (Польшча) па адрасе: Nordic House, ul. Sw. Anny 5. У імпрэзе возьмуць удзел шведскія пісьменнікі, а таксама польскі паэт, літаратурны крытык і празаік Адам Загаеўскі і беларускія паэты Алесь Разанаў і Марыя Мартысевіч. Вядоўца — Ежы Ільг.
Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.
Арганізатарамі імпрэзаў выступілі Шведскі інстытут, Дзяржаўная рада культуры Швецыі, Шведскі саюз “За грамадства без наркотыкаў”, Упраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, Упраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, Камісія па справах непаўналетніх Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага пры падтрымцы Культурна-творчага грамадскага аб’яднання “Калегіюм”.