№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выйшаў “Вялікі слоўнік беларускай мовы”

14 траўня 2012

Выйшаў “Вялікі слоўнік беларускай мовы”
У прэзентацыі бяруць удзел вядомыя дзеячы навукі і культуры Беларусі.

Прэзентацыя адбудзецца 15 траўня 2012 у 11.15 на філфаку БДУ (вул. К. Маркса, 31, аўд. 307).

Уваход вольны.

“Вялікі слоўнік беларускай мовы” — вынік шматгадовай працы аўтара — утрымлівае каля 223 тысяч рэестравых адзінак і з’яўляецца найбольш поўным зводам лексічнага багацця сучаснай беларускай мовы. Рэестр слоўніка з максімальнай паўнатой ахоплівае як лексіку новых рэалій, узніклых у апошнія дзесяцігоддзі, так і народна-гутарковыя здабыткі былых гадоў, большасць з якіх раней не мела доступу ў слоўнікі ўніверсальнага тыпу. Створаны на аснове адмысловай электроннай базы, што адлюстроўвае больш за 70 млн словаўжыванняў з 2300 літаратурных крыніц, слоўнік мае высокую інфармацыйную насычанасць. Рэестравыя словы падаюцца з далучэннем граматычных пазнак (індэксаў), што адсылаюць карыстальніка да адпаведных словазмяняльных і акцэнтных парадыгмаў, змешчаных прыкладна ў 300 табліцах. Граматычныя коды дазваляюць атрымаць узорную парадыгму для кожнага слова з улікам альтэрнатыўных варыянтаў. Дадаткі (узорныя парадыгмы, афіцыйныя назвы дзяржаваў свету згодна з спісам ААН, геаграфічныя назвы свету і звод населеных пунктаў Беларусі, дзе ёсць паштовыя аддзяленні) робяць слоўнік яшчэ больш зручным для карыстальніка. Выданне адрасуецца як спецыялістам, так і ўсім, хто вывучае беларускую мову, карыстаецца ёю.

Чытайце таксама

924