Памёр Карлас Фуэнтэс
16 траўня 2012

Фуэнтэс быў уганараваны прэміяй Сервантэса — самай прэстыжнай літаратурнай узнагародай у гішпанамоўным свеце, а таксама прэміяй прынца Астурыйскага. Яго творы перакладзеныя на 20 моваў.
“Ён пакінуў велізарную літаратурную спадчыну, у якой захаваў усе галоўныя палітычныя і культурныя рэаліі нашага часу”, — сказаў перуанскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Марыё Варгас Льёса.