Рукапісны скрутак “У дарозе” пакажуць у Францыі
16 траўня 2012

Фільм паводле рамана “У дарозе” зняў бразільскі рэжысёр Ўолтэр Салес. Фільм намінаваны на найвышэйшую ўзнагароду фестывалю — Залатую пальмавую галіну.
Джэк Керуак напісаў вядомы раман пакалення бітнікаў за тры тыдні. Гэта адбылося ў красавіку 1951 году, калі пісьменніку было 29. Ён друкаваў тэкст на рулоне даўжынёю 36 метраў, змацоўваючы асобныя лісты скотчам.
Першыя 9 метраў рамана, набытыя ўладальнікам футбольнай каманды “Індыянапаліс Колтс” Джымам Ірсеем за 2,5 млн даляраў, будуць разгорнутыя для ўсеагульнага агляду ў парыжскім Музеі лістоў і рукапісаў.
Гэта ўжо не першае падарожжа рамана-скрутка з сімвалічнай назвай. У 2008—2009 гг. ён быў выстаўлены ў Вялікабрытаніі, у Мастацкім інстытуце Барбера ў Бірмінгеме.