№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Кірыл Дубоўскі і яго "Харошы раман" у галерэі "Ў"

21 траўня 2012

Кірыл Дубоўскі і яго


Зборнік склалі апавяданні 2004—2010 гадоў. Чытаецца ён лёгка і прыемна, нягледзячы на невясёлыя тэмы некаторых апавяданняў: трагічную смерць маладога графамана, нялёгкія офісныя будні, няшчаснае каханне, спробу нацыянальнага самавызначэння, сумную гісторыю ад работніка заапарка і не менш сумную споведзь мэнэджара сярэдняга звяна.

Прэзентацыя кнігі пройдзе 1 чэрвеня (пятніца). Пачатак а 19-й.

Месца: галерэя “Ў”, Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А.

У прэзентацыі возьмуць удзел:

Барыс Пятровіч,
Павел Анціпаў,
ілюстратар Ксенія Корзун
і іншыя.

Імпрэза пройдзе пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!"

Чытайце таксама

437