№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Кацярына Зыкава патлумачыла ўсё ў “Объяснительной”

24 траўня 2012

Кацярына Зыкава патлумачыла ўсё ў “Объяснительной”
Пачала прэзентацыю сама Кацярына, прачытаўшы свае творы са свежага зборніка.



Рэдактар кнігі Андрэй Хадановіч таксама прадэкламаваў колькі вершаў, нібыта прысвечаных Кацярыне, і пацешыў публіку аповедам пра тое, як на адным з расійскіх літаратурных фестываляў Кацярына ўразіла усіх мужчын-паэтаў вершамі і выглядам, а на наступны дзень з'ехала, і фестываль страціў для паэтаў увесь сэнс.



“Часам рэдактар бярэ кнігу і правіць яе так, што яна робіцца геніяльнай. Раскажыце нам, ці той гэта выпадак?” — такім падступным пытаннем паспрабаваў справакаваць рэдактара мадэратар вечарыны Георгі Барташ, але Андрэй Хадановіч абверг інсінуацыі, адказаўшы, што вершы Кацярыны настолькі добрыя, што ён не ўпэўнены ў тым, што палепшыў іх, паправіўшы некалькі знакаў пунктуацыі.



Сябры Кацярыны — літаратары Наста Манцэвіч, Уладзь Лянкевіч, Алеся Башарымава, Віталь Рыжкоў — пачыталі свае творы і сказалі шмат добрых словаў на адрас Кацярыны, Павел Анціпаў абмежаваўся толькі добрымі словамі, Марыя Мартысевіч агучыла свой пераклад верша з “Объяснительной” і сказала, што радая, што яны з Кацяй пішуць на розных мовах, бо інакш гэты пераклад быў бы немагчымы.



ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, у чыёй падсерыі “Пункт адліку” выйшла кніга, прадставіла на вечарыне Юлія Цімафеева. Юлія і Павел Анціпаў каардынуюць выданне дэбютных кніг маладых аўтараў у згаданай падсерыі. “Объяснительная” Кацярыны Зыкавай — ужо другая кніга, якая выйшла ў “Пункце адліку”: перад гэтым з’явілася кніга Анкі Упалы “Дрэва энталіпт”, трэцяй кнігай будзе зборнік апавяданняў Кірыла Дубоўскага “Харошы раман”, якую аўтар, што хаваўся сярод публікі, прэзентуе 1 чэрвеня. Да выдання таксама рыхтуюцца кнігі Насты Манцэвіч і Андрэя Пакроўскага.



Музычна аздобілі літаратурную вечарыну Саша Грыгор'еў з Сашай Захарык, гурт “Кацін бор” ды Ideainahead.

Чытайце таксама

1244