№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

The New Yorker друкуе апавяданне пулітцэраўскай лаўрэаткі ў Twitter

29 траўня 2012

The New Yorker друкуе апавяданне пулітцэраўскай лаўрэаткі ў Twitter
Публікацыя “Чорнай скрынкі” пачалася ўвечары ў чацвер, 24 траўня. Цяпер кожны дзень з з 3:00 да 4:00 паводле мінскага часу The New Yorker будзе выкладваць у сеціва ўрыўкі з апавядання з перыядычнасцю адзін запіс у хвіліну.

З улікам таго, што Twitter дазваляе змясціць у адным запісе да 140 знакаў, публікацыя твора аб'ёмам 8500 словаў зойме 10 дзён. У папяровым выглядзе “Чорная скрынка” выйшла ў нумары The New Yorker ад 28 траўня. Акрамя таго, запісы ў мікраблогу дублююцца ў блогу на сайце часопіса.

Як паведамляе Associated Press, “Чорная скрынка” напісаная ў жанры шпіёнскага трылера. Кожны запіс у мікраблогу — гэта запіс у дзённіку героя-выведніка.

Амерыканская пісьменніца Джэніфер Іган атрымала Пулітцэраўскую прэмію ў 2011 годзе за раман “A Visit From the Goon Squad”. Новае шпіёнскае апавяданне Іган сюжэтна звязанае з гэтым раманам.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

416