Першы міжнародны конкурс відэаролікаў “Заўваж перакладчыка!”
29 траўня 2012
- прымаюцца відэа памерам да трох хвілін;
- ролікі ў нізкай якасці мусяць быць прадстаўленыя на facebook-старонцы CEATL з 27 жніўня па 2 верасня 2012. Абраных удзельнікаў папросяць прадставіць відэа высокай якасці для канчатковага адбору арганізацыямі — сябрамі CEATL;
- прадстаўляючы відэа, удзельнікі даюць дазвол CEATL выкарыстоўваць іх для прасоўвання літаратурнага перакладу. CEATL не перадасць гэтыя відэа нікому, акрамя арганізацый — сябраў CEATL. CEATL не будзе выкарыстоўваць відэа для атрымання эканамічнага прыбытку;
- журы CEATL разгледзіць дзясятку самых папулярных відэа на старонцы Facebook (да 16 верасня 2012) і абярэ з іх пераможцу;
- арганізацыі — сябры CEATL прадэманструюць відэа і зладзяць прэс-канферэнцыі па прасоўванні відэа пераможцы(-аў);
- пераможца будзе ўзнагароджаны 1000 еўра, і гэта будзе абвешчана на старонцы Facebook 30 верасня, у Міжнародны дзень перакладчыка;
- абразлівыя відэа будуць выдаленыя з конкурсу і старонкі Facebook;
- журы мае права не прысуджаць прэміі або падзяліць яе паміж двума ўдзельнікамі ў выпадку нічыёй;
- журы не будзе ўступаць у перапіску (або любы іншы кантакт) з удзельнікамі з нагоды свайго рашэння.