№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Творы Міленкі Ергавіча выйшлі асобнай кнігай

1 чэрвеня 2012

Творы Міленкі Ергавіча выйшлі асобнай кнігай
Асобныя творы Ергавіча друкаваліся раней у часопісе ARCHE. За пераклад “Сараеўскага Мальбара” Сяргей Шупа трапіў у шорт-ліст прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” у намінацыі “Проза”.

Як адзначае ў інтэрв’ю Яну Максімюку перакладчык кнігі, “фактычна гэта зборнік з 19 апавяданняў, праўда, некаторыя з іх даволі вялікія — да 50 старонак. Але ёсць тут адна арыгінальная штука. Сам аўтар назваў гэтыя тэксты літаратурным рэміксам 19 народных песень — 15 сеўдалінак, 3 клáпаў і яшчэ адной песні, якая складае асобны выпадак. Сеўдалінкі — гэта творы басняцкага (мусульманскага) гарадскога фальклору, тужлівыя песні пераважна пра каханне ды іншыя моцныя пачуцці, гэта своеасаблівы баснійскі блюз пад акампанемент саза (такі струнны інструмент з доўгім грыфам) або пазней акардэона ці малога ансамбля. Клáпа — гэта жанр вакальнай далматынскай музыкі, акапэльнае шматгалоссе ў выкананні малога ансамблю. Ергавіч сабраў 19 песняў, якія яго найбольш краналі, і, абапіраючыся на выкліканыя імі асацыяцыі, напісаў 19 тэкстаў. У іх паўстае Боснія ў шырокім ахопе прасторы і часу, у стракатай палітры сюжэтаў і персанажаў, у неверагоднай стылёвай разнастайнасці, са шматлікімі дыгрэсіямі, гісторыямі ў гісторыях. У кнізе Ергавіч напоўніцу выявіў свой талент апавядальніка — ён тут працягвае традыцыі і “Тысячы і адной ночы”, і “Дэкамерона”, і, безумоўна, Іва Андрыча. Што і не дзіва, калі ўлічыць, што творчы імпульс кнізе далі скарбы вуснай народнай творчасці”.

Падрабязней пра кнігу і яе пераклад чытайце ў інтэрв’ю на сайце Радыё Свабода.

Чытайце таксама

406