№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр Рэй Брэдберы

6 чэрвеня 2012

Памёр Рэй Брэдберы
Рэй Брэдберы нарадзіўся 22 жніўня 1920 году ў горадзе Ўокіган (штат Ілінойс). У Лос-Анджэлес сям'я пераехала ў 1934 годзе, дзе Рэй скончыў сярэднюю школу, аднак вышэйшай адукацыі ён так і не атрымаў. Пра прафесію пісьменніка ён пачаў марыць яшчэ ў дзяцінстве, першымі яго творамі сталі невялікія апавяданні, на якія яго натхнілі коміксы. Друкавацца ён пачаў у 1938 годзе.

Першы поспех яму прынеслі "марсіянскія хронікі", выдадзеныя ў 1950 годзе. Сусветную славу Брэдберы, адзін з найбуйнейшых пісьменнікаў ЗША XX стагоддзя, здабыў пасля выхаду рамана-антыўтопіі "451 градус паводле Фарэнгейта" (1953). Рэю Брэдберы таксама належыць навукова-фантастычная трылогія "Смерць — справа самотная" (1985), "Могілкі для вар'ятаў" (1990) і "Давайце ўсе заб'ем Канстанцыю" (2002). Адзін з найважнейшых твораў Брэдберы — часткова аўтабіяграфічная аповесць "Віно з дзьмухаўцоў".

Многія творы Рэя Брэдберы экранізаваныя. Так, у 1966 годзе Франсуа Труфо зняў фільм на аснове "451 градуса паводле Фарэнгейта". Кінематаграфісты таксама звярталіся да апавяданняў пісьменніка, якія складаюць найбольшую частку яго творчай спадчыны. На амерыканскім тэлебачанні выходзілі таксама мінісерыялы, пастаўленыя паводле апавяданняў Брэдберы.

Рэй Брэдберы атрымаў мноства літаратурных прэмій, у прыватнасці, прэмію "Нэб’юла" і прэмію Х'юга, якая ўручаецца за літаратурныя дасягненні ў галіне навуковай фантастыкі. У 2000 годзе пісьменнік быў узнагароджаны медалём Нацыянальнай кніжнай прэміі за "вялікі ўнёсак ва ўсе жанры літаратуры".

Чытайце таксама

1563