Галоўным паэтам ЗША зрабілася Наташа Трэтуэй
8 чэрвеня 2012
Трэтуэй пачне сваю дзейнасць у якасці паэта-лаўрэата ў верасні 2012 году. У абавязкі паэта-лаўрэата ўваходзяць выступы з лекцыямі і публічнымі чытаннямі. Уладальнік гэтага звання таксама рэкамендуе Бібліятэцы новых паэтаў для ўключэння іх твораў у архіў.
Ураджэнка Місісіпі Наташа Трэтуэй стала другім па ліку паэтам-афраамерыканцам, які атрымаў званне афіцыйнага паэта Бібліятэкі Кангрэса, адзначае Reuters.
Трэтуэй — аўтар трох паэтычных зборнікаў. У 2007 годзе яна атрымала Пулітцэраўскую прэмію за зборнік вершаў Native Guard. Таксама ў яе выйшлі зборнікі Bellocq's Ophelia і Domestic Work. Паэтка выкладае ангельскую мову ва Універсітэце Эмары ў Атланце.
Званне паэта-лаўрэата ЗША ў розны час насілі лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Іосіф Бродскі (1991), уладальнік Пулітцэраўскай прэміі ў галіне паэзіі 1958 і 1979 гадоў Роберт Пэн Ўорэн і іншыя.
У Вялікабрытаніі існуе аналагічнае званне, аднак адрозненне ў тым, што ў Злучаным Каралеўстве паэт-лаўрэат прызначаецца пажыццёва, а ў ЗША — на адзін-два гады.