№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя зборніка Geniush loci

13 чэрвеня 2012

Прэзентацыя зборніка Geniush loci
У імпрэзе возьмуць удзел:

Андрэй Адамовіч,
Юля Аляксеенка,
Ася Волкава,
Кірыл Дубоўскі,
Алесь Емяльянаў,
Павел Капанскі,
Юля Качан,
Аліна Радачынская,
Кацярына Макарэвіч,
Сяргей Календа,
Марыя Паўлоўская,
Антон Рудак,
Таццяна Цуканава.

Вядзе Андрэй Хадановіч.

Пачатак а 19-й.
Адрас: пр. Незалежнасці, 37А.
Уваход вольны.

У кнігу ўвайшлі пераклады прозы Дзіна Буцаці і Сцюарта Макліна, а таксама паэзіі Рычарда Бротыгана, Іржы Жачка, Міколы Зэрава і Пэё Яварава.

Чытайце таксама

489