Буккросінг Максіма Багдановіча
15 чэрвеня 2012
Што да Максіма Багдановіча, то класік беларускай літаратуры, быў сапраўды апантаным чытальнікам: бацька, Адам Ягоравіч, так і называў сына — Максім-кніжнік, і, што цікава, гэтая мянушка пазней стала адным з псеўданімаў паэта.
Каб узяць удзел у “Кнігазвароце з Максімам-кніжнікам”, неабходна наступнае:
а) выбраць любую беларускамоўную кнігу з уласнай бібліятэкі;
б) прыйсці з ёю да помніка Максіму Багдановічу 15 чэрвеня 2012 у 17.00.
в) узяць у супрацоўніка музея адмысловую закладку;
г) адвезці кнігу ў месца з “бяспечнай” паліцай, зрабіўшы фотафіксацыю.
Кожны, хто возьме ўдзел у акцыі, атрымае бясплатны квіток на канцэрт гурта “Нельга забыць” у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, які адбудзецца 15 чэрвеня 2012 у 19.00.