№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Google зоймецца захаваннем моваў

21 чэрвеня 2012

Google зоймецца захаваннем моваў
Разам з навукоўцамі-лінгвістамі Google стварае інтэрнэт-партал Праекта захавання моваў, якім пагражае знікненне. Наведнікі гэтага партала змогуць карыстацца яго даведачнымі рэсурсамі і самастойна папаўняць інфармацыю пра мовы і дыялекты, якія могуць знікнуць у агляднай будучыні.

Як паведамляюць стваральнікі партала, ужо пачалося яго папаўненне матэрыяламі, якія ўключаюць рукапісы XVIII стагоддзя і сучасныя навучальныя дапаможнікі і навукова-папулярныя артыкулы.

Чытайце таксама

359