№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Копіі невядомых дакументаў Купалы перадалі ў ягоны музей

21 чэрвеня 2012

Копіі невядомых дакументаў Купалы перадалі ў ягоны музей
Гэта раней не вядомыя дакументы, якія датычацца біяграфіі Янкі Купалы, але не знайшлі свайго адлюстравання ў яго поўным зборы твораў. Дакументы з расійскіх архіваў удалося атрымаць дзякуючы супрацоўніцтву архівістаў. Арыгіналы захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі і Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва. Самыя раннія з іх адносяцца да 1911, 1918, 1919 гадоў.

Сярод іх лісты Мікалая Андрэевіча Янчука — вядомага вучонага-славіста, фалькларыста, этнографа, пісьменніка, які пісаў на рускай, украінскай, беларускай, польскай мовах і роднай палескай гаворцы, — і Фёдара Фёдаравіча Турка — гісторыка і грамадскага дзеяча, прафесара — да перакладчыка, складальніка і рэдактара першага зборніка твораў Купалы на рускай мове. Сярод копій дакументаў прысутнічаюць і тры раней не вядомыя дароўныя надпісы Янкі Купалы Міхаілу Ісакоўскаму. Не менш цікавая і каштоўная частка копій — матэрыялы аб дзейнасці Янкі Купалы і іншых пісьменнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Такім чынам, архіўная знаходка дапаможа пазбавіцца некаторых “белых плямаў” у біяграфіі пісьменніка.

Кожны, хто хоча далучыцца да святкавання юбілею класіка, можа гэта зрабіць. 5 ліпеня адбудзецца ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка Купалы ў Мінску, а 7 ліпеня ў Вязынцы адбудзецца вялікае літаратурнае свята.

Чытайце таксама

345