Статуэткі сёлетняй прэміі. Аўтарка – Людміла Скітовіч.
Вядоўца Андрэй Хадановіч адзначыў напачатку імпрэзы: “Нахабства прайдзісветаў нашых бязмежнае. Проста перакладаць ім мала. Ім, ці нам, трэба ўсімі спосабамі заявіць, абвесціць пра сваё існаванне, у тым ліку, пра актуальныя мастацкія вынікі году ў кнігах, часопісе і ў інтэрнэце”. Адной з мэтаў часопіса “ПрайдзіСвет” і ёсць прыцягнуць увагу чытацкай грамадскасці не толькі да ўласна беларускай літаратурнай творчасці, а і да таго вартага і цікавага, што было зроблена айчыннымі перакладчыкамі за год.
Ужо трэці год прэмія ўручаецца ў трох намінацыях: “Проза”, “Паэзія” і “ПрайдзіСвет” (публікацыі ў самім часопісе). Арганізатары імпрэзы вырашылі зрабіць з цырымоніі невялічкае перакладніцкае шчасце і запрасілі да ўдзелу практычна ўсіх намінаваных перакладчыкаў. Некаторыя з іх змаглі прыйсці ці прыехаць, некаторыя даслалі свае відэа- і аўдыёвітанні з-за мяжы, а пераклады некаторых зачыталі іх калегі. Імпрэза прайшла пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!"
З афіцыйнымі вынікамі цырымоніі можна пазнаёміцца вось тут.
А неафіцыйная справаздача для вас ніжэй:
Альгерд Бахарэвіч распавядае пра свой досвед перакладу рамана Катрын Шміт “Ты не памрэш”.
Марына Шода ў глядацкай зале
Дзмітры Плакс чытае свой пераклад верша Катарыны Фростэнсан
Суддзя прэміі Аляксандр Фядута віншуе Алесю Башарымаву з перамогай
Аляксандр Фядута і Альгерд Бахарэвіч
Суддзя Марына Казлоўская ўзнагароджвае лаўрэатку ў намінацыі “Паэзія” – Марыю Мартысевіч
Андрэй Хадановіч і Марына Казлоўская трымаюць дыпломы фіналістаў Вальжыны Морт і Дзмітрыя Плакса
Уважлівыя слухачы
Сяргей Балахонаў з дыпломам фіналіста ў намінацыі “ПрайдзіСвет”, які яму ўручыў Барыс Пятровіч
Ігар Скрыпка чытае верш Юльяна Тувіма
У глядацкай зале
Уладзь Лянкевіч зачытвае пераклад Андрэя Стэфановіча
Анка Упала прэзентуе свой пераклад “Рэчы Мялешкі”
Прыз ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” атрымала Таццяна Ўрублеўская, якая адгадала ўсіх трох пераможцаў у таталізатары прэміі. Юля Цімафеева пытаецца ў Таццяны, якім чынам ёй гэта ўдалося.
Маргарыта Аляшкевіч і Наста Гвоздзева ў глядацкай зале
Перакладчык Лявон Баршчэўскі, які зняў сваю кандыдатуру на прэмію, і Аляксандр Фядута
Фота АУ