47 канцовак рамана “Бывай, зброя!” надрукуюць
6 ліпеня 2012

У інтэрв'ю Хемінгуэя літаратурнаму часопісу The Paris Review у 1958 у годзе, пісьменнік прызнаваўся, што апошнія словы рамана “Бывай, зброя!” ён перапісваў 39 разоў. Гэтыя альтэрнатыўныя канцоўкі, вядомыя літаратуразнаўцам, раней ніколі не друкаваліся. Рукапісы Хэмінгуэя захоўваюцца ў Калекцыі Эрнэста Хэмінгуэя ў бібліятэцы Джона Ф. Кэнэдзі. Па словах ўнука пісьменніка Шона Хэмінгуэя (Sean Hemingway), які займаўся іх вывучэннем, альтэрнатыўных фіналаў рамана, пра якія казаў Хэмінгуэй, апынулася на самай справе не 39, а 47.
У выданні таксама будзе надрукаваны спіс чарнавых назваў рамана, які пакінуў Хэмінгуэй. Пісьменнік хацеў назваць раман “Каханне на вайне” (Love in War), “Хопіць і свету, і часу” (World Enough and Time), “Зачараванне” (The Enchantment) і іншыя. На вокладку кнігі будзе змешчаны малюнак Хэмінгуэя.
Раман Хэмінгуэя “Бывай, зброя!”, упершыню надрукаваны ў 1929 годзе, шмат у чым аўтабіяграфічны. Хэмінгуэй служыў добраахвотнікам Чырвонага Крыжа на італьянскім фронце падчас Першай сусветнай вайны. Пасля ранення ён патрапіў у шпіталь у Мілане, дзе ў яго завязаўся раман з медсястрой.