Алеся Адамовіча выдалі ў Вялікабрытаніі
11 ліпеня 2012
“У Еўропе вялікая цікавасць да гісторыі Другой Сусветнай вайны. Але, на жаль, людзі мала ведаюць пра яе, а многія ўвогуле лічаць, што тую вайну выйграла Амерыка. Ёсць вялікая цікавасць і да Беларусі, але і пра вашу краіну, і пра беларускую літаратуру ведаюць мала. Нашае выдавецтва збіраецца і надалей выдаваць кнігі найлепшых беларускіх аўтараў, як сучасных, так і тых, каго ўжо можна залічыць да класікаў”.
Кніга ў ангельскім варыянце мае назву "Khatyn".