Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Францішак Заблоцкі (польск. Franciszek Zabłocki, памёр 10 верасня 1821), польскі адукацыйны дзеяч, паэт, перакладчык, больш знакаміты як аўтар 50 камедый польскага Асветніцтва. Перакладаў з ангельскай і французскай моваў (Мальера, Шэкспіра і інш.).
Нарадзіўся Мендэле Мойхер-Сфорым (ідыш מענדעלע מוכר ספרים — “Мендэле-Кніганоша”, сапр. Шолем-Янкеў Бройдэ, па пашпарце — Саламон Майсеевіч Абрамовіч; памёр 25 лістапада 1917), габрэйскі пісьменнік, які лічыцца пачынальнікам сучаснай свецкай габрэйскай літаратуры на ідышы. Класік літаратуры на ідышы і іўрыце. Месца нараджэння — Капыль (Мінская вобл.). Самы знакаміты яго раман — “Вандроўка Беньяміна Трэцяга” (1878), лірычна-сатырычная фантасмагорыя па матывах сярэднявечнага твора “Вандроўка Беньяміна з Тудэлы”.
Нарадзіўся Айзэк Азімаў (анг. Isaac Asimov, памёр 6 красавіка 1992), амерыканскі пісьменнік-фантаст, біяхімік па прафесіі. Аўтар больш чым 500 кніг, у асноўным мастацкіх і навукова-папулярных. Сярод найбольш вядомых яго твораў — зборнік апавяданняў “Я, Робат” (I, robot), цыкл з трох раманаў пра галактычную імперыю: “Каменьчык у небе” (Pebble in the Sky), “Зоркі як пыл” (The Stars, Like Dust) і “Касмічныя плыні” (The Currents of Space), раман “Самі багі” (The Gods Themselves) і іншыя.
Памёр Поль Адан (фр. Paul Adam, нар. 7 снежня 1862), французскі пісьменнік. Напісаў каля 40 буйных раманаў і вялікую колькасць артыкулаў па агульных пытаннях культуры, мастацтва і гісторыі нораваў.
Нарадзіўся Ханс Херб’ёрнсруд (нарв. Hans Herbjørnsrud), нарвежскі пісьменнік. Уладальнік шматлікіх узнагародаў скандынаўскага літаратурнага свету. Яго творы перакладзеныя на рускую, нямецкую, ангельскую, французскую, чэшскую і хіндзі.
У Мінску заснаванае выдавецтва "Юнацтва".
Памерла Інгер Крыстэнсэн (дацк. Inger Christensen, нар. 16 студзеня 1935), дацкая паэтка, раманістка і эсэістка. Лічыцца найбуйнейшым прадстаўніком дацкай эксперыментальнай паэзіі свайго пакалення. Уладальніца шматлікіх міжнародных літаратурных узнагародаў, намінантка на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.