Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Олаўс Петры (лац. Olaus Petri, шведск. Olof Pettersson; памёр 19 красавіка 1552), дзеяч шведскай Рэфармацыі, пісьменнік, перакладчык рэлігійнай літаратуры.
Памёр Андрэй Волян (нар. у траўні 1530), вялікалітоўскі палітычны дзеяч, філосаф, ідэолаг рэфарматаў-евангелістаў, літаратар. Пісаў на лаціне. Працу Воляна “Аб грамадзянскай або палітычнай свабодзе” пераклаў на беларускую Ул. Шатон.
Памёр Чыкамацу Мондзаэман (яп. 近松門左衛門, сапр. Сугіморы Набуморы, нар. 1653), знакаміты японскі драматург тэатра кабукі і лялечнага тэатра ніньга-дзьяруры (бунраку). Яго называюць "японскім Шэкспірам".
Нарадзіўся Мація Антун Рэлкавіч (харв. Matija Antun Relković, памёр 22 студзеня 1798), харвацкі пісьменнік і мовазнаўца эпохі Асветніцтва.
Нарадзіўся Джэбран Халіль Джэбран (арабск. جبران خليل جبران, анг. Khalil або Kahlil Gibran, Gibran Khalil Gibran; памёр 10 красавіка 1931), амерыканскі філосаф, мастак, паэт і празаік ліванскага паходжання. Самая вядомая яго кніга — "Прарок" (The Prophet, 1923), перакладзеная больш чым на 100 моваў.
Нарадзіўся Мануэль Гансалес Прада (гішп. Manuel González Prada, памёр 22 ліпеня 1918), перуанскі паэт, літаратурны крытык, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Перу. Зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё інтэлектуальнага жыцця Перу ў пачатку XX стагоддзя, яскравы прадстаўнік лацінаамерыканскага мадэрнізму.
Нарадзіўся Карл Сэндберг (анг. Carl Sandburg; памёр 22 ліпеня 1967), амерыканскі паэт, гісторык, празаік і фалькларыст шведскага паходжання, двойчы лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі.
Памёр Петэр Крыстэн Асб'ёрнсэн (нарв. Peter Christen Asbjørnsen; нар. 15 студзеня 1812), нарвежскі пісьменнік, навуковец і збіральнік народных казак.
Нарадзіўся Адам Станкевіч (памёр 29 лістапада 1949), беларускі рыма-каталіцкі святар, грамадска-культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, выдавец, публіцыст.
Нарадзіўся Уладзімір Сасюра (укр. Володимир Сосюра, памёр 8 снежня 1965), украінскі савецкі паэт-лірык. Вершы Ул. Сасюры на беларускую мову перакладалі Ул. Дубоўка, С. Дзяргай, С. Грахоўскі, Ю. Гаўрук.
Нарадзіўся Казіс Барута (літ. Kazys Boruta, памёр 9 сакавіка 1965), літоўскі паэт, празаік, перакладчык, грамадскі дзеяч. Сярод яго перакладаў — "Лялечны дом" (1963) Ібсэна, "Шмат шуму з нічога" Ў. Шэкспіра (1952, 1963), драма Шылера "Вільгельм Тэль" (1952, 1962), паэзія С. Ясеніна, У. Маякоўскага, С. Маршака, Я. Райніса і інш.
Нарадзіўся Алан Ўілсан Ўотс (анг. Alan Wilson Watts; памёр 16 лістапада 1973), брытанскі філосаф, пісьменнік, лектар. Вядомы як перакладчык і папулярызатар усходняй філасофіі для заходняй аўдыторыі.
Нарадзіўся Эдгар Лоўрэнс Доктараў (анг. Edgar Lawrence Doctorow), амерыканскі пісьменнік. На аснове яго кніг знятыя некалькі фільмаў, самы вядомы з якіх – "Рэгтайм" (Ragtime, 1981, рэж. Мілаш Форман).
Нарадзіўся Хуан Гайтысола (гішп. Juan Goytisolo), гішпанскі пісьменнік, крытык, журналіст. Лаўрэат шэрагу літаратурных прэмій, у тым ліку Нацыянальнай літаратурнай прэміі Гішпаніі (2008). Нястомны крытык заходняй цывілізацыі, жыве ў Маракешы (Марока).
Памёр Аляксандр Бяляеў (рус. Александр Беляев; нар. 4 сакавіка 1884), расійскі савецкі пісьменнік-фантаст, адзін з заснавальнікаў навуковай фантастыкі ў Расіі.
Памерла Магдалена Радзівіл (у дзявоцтве Завіша, у першым шлюбе Красінская; нар. 8 ліпеня 1861), дзяячка беларускага культурнага руху, мецэнатка. Фінансавала выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца”, Беларускае выдавецкае таварыства, газету “Беларус” і інш. Матэрыяльна падтрымлівала выданне першых кніг М. Багдановіча, К. Буйло і інш. На знак удзячнасці ёй В. Іваноўскі і І. Луцкевіч змясцілі герб Завішаў “Лебедзь” на тытульным аркушы зборніка вершаў М. Багдановіча “Вянок”.
Памерла Майла Талвіё (фін. Maila Talvio; нар. 17 кастрычніка 1871), фінская пісьменніца, перакладчыца польскай літаратуры (Г. Сянкевіча, Э. Ажэшкі, Б. Пруса і інш.). У 1899 г. выдала кнігу пра падарожжа ў Горадню "Niemen virran varsilta".
Нарадзіўся Уладзімір Марук (памёр 23 студзеня 2010), беларускі паэт, перакладчык з узбекскай, туркменскай, армянскай моваў, рэдактар.
Памёр Андрэй Александровіч (нар. 9 студзеня 1906), беларускі паэт, дзіцячы пісьменнік, перакладчык, публіцыст.
Памёр Юрка Віцьбіч (па іншых звестках 4 студзеня)(сапр. Серафім Шчарбакоў; псеўданімы: Юрка Стукаліч, Алесь Крыжаніч; нар. 2 чэрвеня 1905), беларускі пісьменнік, публіцыст, краязнаўца і дзеяч эміграцыі ў Амерыцы. Уваходзіў у літаб’яднанне “Узвышша”, заснаваў літаратурную суполку “Шыпшына”, арганізаваў выданне часопіса “Звіняць званы Святой Сафіі”, рэдагаваў “Беларускі голас”.
Памёр Арчыбалд Джозэф Кронін (анг. Archibald Joseph Cronin; нар. 19 ліпеня 1896), шатландскі пісьменнік, лекар. Сярод самых вядомых яго раманаў – "Замак Броўдзі", ”Цытадэль”. Многія раманы былі экранізаваныя. У 1994 у Расіі выйшаў 5-томнік яго твораў.
Памёр Янка Юхнавец (нар. 3 лістапада 1921), беларускі паэт, празаік, драматург, мастак, скульптар. З 1949 жыў у ЗША. Літаратурную дзейнасць пачаў у эміграцыі. Дэбютаваў у друку ў 1948 (часопісы “Шыпшына” і “Сакавік”). Аўтар зборнікаў паэзіі “Шорах моўкнасці” (Нью-Ёрк, 1955), “Новая Элегія” (Баварыя, 1964), “Калумбы” (Нью-Ёрк, 1967). Выйшлі кнігі выбранай паэзіі “Творы” (Нью-Ёрк, 1989—1990), “Сны на чужыне” (Мінск, 1994; з серыі “Галасы беларускага замежжа” выдавецтва “Мастацкая літаратура”).