Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Ўільям Ўілкі Колінз (анг. William Wilkie Collins; памёр 23 верасня 1889), ангельскі празаік, драматург. Самы вядомы яго раман – "Жанчына ў белым" ("The Woman in White", 1860; рас. пер. 1957) – лічыцца адным з першых дэтэктыўных раманаў на ангельскай мове.
Памёр Мікалай Някрасаў (руск. Николай Некрасов, нар. 10 снежня 1821), рускі паэт, празаік і публіцыст. На беларускую мову вершы Някрасава перакладаў Мікола Федзюковіч.
Памёр Поль Мары Вэрлен (фр. Paul Marie Verlaine, нар. 30 сакавіка 1844), французскі паэт, адзін з заснавальнікаў літаратурнага імпрэсіянізму і сімвалізму. На беларускую мову вершы Вэрлена перакладалі М. Багдановіч, А. Лойка, Г. Дубянецкая, С. Ліхадзіеўскі, Л. Дранько-Майсюк і інш.
Нарадзіўся Уладзімір Дудзіцкі (сапр. Уладзімір Гуцька; дакладная дата смерці невядомая, пасля 1976) – беларускі пісьменнік, журналіст, кіраўнік беларускай рэдакцыі Радыё "Вызваленне" (цяпер Радыё "Свабода"). Яго першы зборнік “Песні і думы” быў канфіскаваны НКУС і бясследна знік. У 2010 у Мінску выйшаў найбольш поўны яго збор твораў (выдавецтва “Лімарыус”, серыя “Галасы Айчыны”).
Нарадзіўся Хуан Марсэ (сапр. Хуан Фанэка Рока, Juan Marsé Carbó, Juan Faneca Roca), гішпанскі пісьменнік Барселонскай школы, сцэнарыст, журналіст, лаўрэат шэрагу міжнародных прэмій, аўтар кніг для дзяцей.
Памёр Андрэй Белы (рус. Андрей Белый, сапр. Борис Бугаёв; нар. 26 кастрычніка 1880), расійскі паэт, празаік, крытык, літаратуразнаўца, адзін з галоўных прадстаўнікоў сімвалізму ў рускай літаратуры. У 1978 годзе ў Расіі заснаваная літаратурная прэмія імя Андрэя Белага.
Нарадзіўся Васіль Стус (па некаторых крыніцах 6 студзеня) (укр. Василь Стус; памёр 4 верасня 1985), украінскі паэт, перакладчык, празаік, літаратуразнаўца, праваабаронца, герой Украіны. Перакладаў на ўкраінскую мову Цэлана, Кіплінга, Гётэ, Рэмбо, Мапасана, Рыльке, Лорку і інш. На беларускую мову вершы Васіля Стуса перакладалі А. Каско, В. Сахарчук, А. Мінкін, В. Стралко ("Крыніца", № 4, 2001), а запісы "З лагернага сшытку" пераклаў Ціхан Чарнякевіч ("Дзеяслоў", № 35).
Памёр П’ер Жан Жуў (фр. Pierre Jean Jouve, нар. 11 кастрычніка 1887), французскі паэт, празаік, эсэіст, перакладчык. Адзін з першых пісьменнікаў, што ўспрынялі адкрыцці псіхааналізу, злучыўшы іх з філасофіяй еўрапейскіх містыкаў, пошукамі Гёльдэрліна, К’еркегора, Нэрваля, Бадлера, Рэмбо, Малармэ. Важны матыў творчасці Жува — міфалогія жаночага, пошукі якой адлюстраваліся ў раманах “Паліна 1880” (Paulina 1880, 1925), “Вагадзю” (Vagadu, 1931), “Крывавыя гісторыі” (1932) і зборніках вершаў “Шлюб” (Noces, 1928), “Крывавы пот” (1934), “Нябесная матэрыя” (Matière céleste, 1937), “Злітуйся, Божа” (1938).
Памерла Аляксандра Саковіч (сапр. Іна Рытар; псеўд. Б. Еўтах, нар. 27 снежня 1906), беларуская пісьменніца, мемуарыстка (ёй напісаныя успаміны пра Я. Купалу, Я. Коласа, Я. Лёсіка, П. Бузука, М. Грамыку, У. Ігнатоўскага, А. Цвікевіча, М. Доўнар-Запольскага і інш). Кніга аповесцяў, апавяданняў, успамінаў і артыкулаў А.Саковіч "У пошуках праўды" выйшла ў Нью-Ёрку ў 1986.