№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У гэты дзень, 9 студзеня

  • 1589

    Нарадзіўся Іван (Джыва) Гундуліч (сербск. Иван (Џиво) Гундулић, харв. Ivan (Dživo) Gundulić, іт. Giovanni Gondola; памёр 8 снежня 1638), самы вядомы паўднёваславянскі (Дуброўніцкая рэспубліка) паэт эпохі барока. Прылічаецца да класікаў як харвацкай, так і сербскай літаратуры. Яго літаратурная дзейнасць пачалася перакладам “Вызваленага Ерусаліму” Тарквата Таса; з арыгінальных яго твораў самы вядомы ― “Асман”, гераічная паэма, у якой усхваляецца барацьба палякаў з туркамі ля Хоціна ў 1621 годзе.

  • 1757

    Памёр Бернар ле Баўе дэ Фантэнэль (фр. Bernard le Bovier de Fontenelle; нар. 11 лютага 1657), французскі пісьменнік і навуковец, пляменнік П'ера Карнэля. Стогадовы Фантэнэль перад смерцю на пытанне лекара, што ён адчувае, адказаў: “Адчуваю цяжар быцця”.

  • 1823

    Нарадзіўся Франсіска Більбаў (гішп. Francisco Bilbao, памёр 9 лютага 1865), чылійскі пісьменнік, палітык, філосаф, за свае ліберальныя ідэі празваны Апосталам свабоды.

  • 1873

    Нарадзіўся Хаім Бялік (іўр. חיים נחמן ביאליק; памёр 4 ліпеня 1934), габрэйскі паэт, празаік, перакладчык, пісаў на іўрыце і на ідыш; адзін са стваральнікаў сучаснага літаратурнага іўрыту. Адзін з першых аўтараў дзіцячай літаратуры на іўрыце. Перакладаў на іўрыт Шэкспіра, Сервантэса, Шылера. Творы Хаіма Бяліка перакладзеныя больш чым на 30 моваў свету; на беларускую мову вершы перакладаў Рыгор Барадулін.

  • 1890

    Нарадзіўся Карэл Чапэк (чэш. Karel Čapek; памёр 25 снежня 1938), чэшскі празаік, публіцыст, перакладчык, фатограф, драматург і філосаф. Адзін з самых вядомых яго твораў – "Вайна з саламандрамі" (Válka s mloky, 1936). На беларускую мову яго апавяданні перакладаў Валеры Буйвал.

  • 1906

    Нарадзіўся Андрэй Александровіч (памёр 6 студзеня 1963), беларускі паэт, дзіцячы пісьменнік, перакладчык, публіцыст.

  • 1908

    Нарадзілася Сімона дэ Бавуар (фр. Simone de Beauvoir, памерла 14 красавіка 1986), французская пісьменніца, філосаф, ідэолаг фемінісцкага руху, тэарэтык экзістэнцыялізму; жонка і аднадумца Жан-Поля Сартра. Лаўрэат Ганкураўскай прэміі за раман "Мандарыны" (Les Mandarins, 1954). У 1993 атрымала “дацкага Нобеля” — прэмію Sonning.

  • 1923

    Памерла Кэтрын Мэнсфілд (анг. Katherine Mansfield, нар. Кэтлін Башан, Kathleen Beauchamp, нар. 14 кастрычніка 1888), самая вядомая новазеландская пісьменніца-навелістка. Прыяцелька Д. Лоўрэнса, В. Вулф, О. Хакслі. Была пад уплывам апавяданняў А. Чэхава.