Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Аляксей Талстой (рус. Алексей Толстой, памёр 23 лютага 1945), рускі савецкі пісьменнік і грамадскі дзеяч; аўтар сацыяльна-псіхалагічных, гістарычных і навукова-фантастычных раманаў, аповесцяў і апавяданняў, сярод якіх аповесць "Аэліта" (1922–1923), раман "Гіпербалоід інжынера Гарына" (1925–1927), трылогія "Блуканне па пакутах" ("Хождение по мукам", 1922–1941), гістарычны раман "Пётр І" (1929–1945, няскончаны) і інш.
Нарадзіўся Ільдэфонс Бобіч (псеўд. Пётра Просты; памёр 28 красавіка 1944), беларускі рэлігійны і культурны дзеяч, каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёла, празаік, драматург. Супрацоўнічаў з беларускімі часопісамі "Беларус" і "Крыніца".
Памёр Лаза Лазаравіч (серб. Лаза Лазаревић, нар. 1 траўня 1851), сербскі пісьменнік, перакладчык і псіхіятр. Літаратурную дзейнасць пачаў з перакладу рамана "Што рабіць?" Чарнышэўскага. Лаза Лазаравіч лічыцца найлепшым стылістам сербскага рэалізму, яго называюць сербскім Тургеневым.
Нарадзіўся Вісэнтэ Ўідобра (гішп. Vicente Huidobro, памёр 2 студзеня 1948), адзін з найбуйнейшых чылійскіх паэтаў, заснавальнік літаратурнага напрамку “крэасіянізм”, яскравы прадстаўнік гішпанамоўнага літаратурнага авангарду.
Памёр Сінклер Льюіс (анг. Sinclair Lewis, нар. 7 лютага 1885) – амерыканскі пісьменнік; першы ў ЗША лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1930) – "за моцнае і выразнае мастацтва аповеду і за рэдкае ўменне з сатырай і гумарам ствараць новыя тыпы і характары". У 1926 быў уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй за раман “Марцін Эроўсміт” (Martin Arrowsmith, 1925), аднак адмовіўся яе прыняць.
Памерла Габрыэла Містраль (сапр. Лусіла дэ Марыя дэль Перпетуа Сакора Гадой Альк'яга, гішп. Lucila de María del Perpetuo Socorro Godoy Alcayaga; нар. 7 красавіка 1889), чылійская паэтка, асветніца, дыпламат, змагарка за правы жанчын, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1944) "за паэзію сапраўднага пачуцця, якая зрабіла яе імя сімвалам ідэалістычных памкненняў усёй Лацінскай Амерыкі".
Памёр Дэшыл Хэмет (анг. Samuel Dashiell Hammett; нар. 27 траўня 1894), амерыканскі пісьменнік і крытык, аўтар дэтэктыўнай літаратуры; адзін з заснавальнікаў жанру "крутога дэтэктыву" і субжанру "нуар".
Памёр Яраслаў Сайферт (чэш. Jaroslav Seifert; нар. 23 верасня 1901), чэшскі пісьменнік, журналіст, перакладчык. Адзін з заснавальнікаў чэшскага паэтызму. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1984) "за паэзію, якая вылучаецца свежасцю, пачуццёвасцю і багатым уяўленнем і сведчыць пра незалежнасць духу і рознабаковасць чалавека". На беларускую мову асобныя вершы Я. Сайферта пераклалі С. Панізнік, А. Разанаў, Ю. Бушлякоў.