№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У гэты дзень, 20 студзеня

  • 1804

    Нарадзіўся Эжэн Сю (фр. Marie Joseph Eugène Sue, памёр 3 жніўня 1857), французскі пісьменнік. Лічыцца адным з заснавальнікаў масавай літаратуры. Найбольш вядомыя раманы – “Матыльда” (Mathilde, 1841), “Парыжскія таямніцы” (Les Mystères de Paris, 1842–1843), “Вечны Жыд” (Le Juif errant, 1844–-1845). Шырока вядомая цытата з “Матыльды”: “Помста – гэта страва, якую трэба падаваць як след астудзіўшы” (“La vengeance se mange très-bien froide”).

  • 1884

    Нарадзіўся Абрахам Мэрыт (анг. Abraham Grace Merritt, памёр 21 жніўня 1943), амерыканскі пісьменнік, рэдактар, адзін з заснавальнікаў жанру фэнтэзі. Яго творы пра страчаныя цывілізацыі і містычныя дэтэктывы карысталіся вялікай папулярнасцю і зрабілі ўплыў на многіх аўтараў, у тым ліку Г. Ф. Лаўкрафта, Д. Ўільямсана, Р. Брэдберы і інш. Раманы “Месяцовая затока” (The Moon Pool, 1919), “Карабель Іштар” (The Ship of Ishtar, 1924) лічацца класікай фантастычнай літаратуры.

  • 1892

    Нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч (расстраляны 29 лістапада 1938), беларускі мовазнаўца, грамадска-палітычны дзеяч, перакладчык, публіцыст. Пераклаў на беларускую мову “Пана Тадэвуша” Адама Міцкевіча і “Іліяду” Гамэра (на сённяшні дзень вядомыя толькі фрагменты перакладу).