Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Адэльбэрт фон Шаміса (ням. Adelbert von Chamisso, памёр 21 жніўня 1838), нямецкі паэт і натураліст. Часцей за ўсё Шаміса залічваюць да творцаў рамантычнае плыні. На беларускую мову вершы Шаміса перакладалі Алесь Зарыцкі, Алег Лойка і Уладзімір Папковіч.
Нарадзіўся Міхась Лынькоў (памёр 21 верасня 1975), беларускі пісьменнік, аўтар рамана “На чырвоных лядах”, рамана-эпапеі “Векапомныя дні”, аповесцяў “Міколка-паравоз”, “Апошні зверыядавец”. Лынькоў пераклаў на беларускую мову асобныя творы М. Горкага, М. Ціханава і інш.
Нарадзіўся Мікалай Глазкоў (руск. Николай Глазков, памёр 1 кастрычніка 1979), рускі паэт і перакладчык. Вершы пісаў з 1932 году. З 1938 вучыўся на філалагічным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1939 разам з Юльянам Долгіным заснаваў неафутурыстычны літаратурны рух “небывалізм” і выпусціў два машынапісныя альманахм, за што ў 1940 годзе быў выключаны з інстытута. Нягледзячы на прызнанне таленту Глазкова ў прафесійным асяроддзі, вершы яго доўгі час не публікаваліся з прычыны поўнай неадпаведнасці рэдактарскім патрабаванням, і пачынаючы з 1940-х, ён выпускаў самаробныя зборнікі, ставячы на іх слова “самсебяиздат”. “Хіхімара” рускай паэзіі, Глазкоў у пародыі на “Крумкача” Э. По напісаў: “Я спросил: “Какие в Чили // Существуют города?” // Он ответил: “Никогда” // И его разоблачили”. Адна з самых вядомых цытатаў з Глазкова — “Мне говорят, что “Окна ТАСС” // Моих стихов полезнее. // Полезен также унитаз, // Но это не поэзия”.
Нарадзіўся Рычард Бротыган (анг. Richard Brautigan, памёр 14 верасня 1984), амерыканскі пісьменнік. Самы вядомы яго раман “Рыбалка ў Амерыцы” (Trout Fishing in America, 1967) называюць адным з самых значных дасягненняў амерыканскай літаратуры ў другой палове ХХ ст. Асобныя вершы Бротыгана пераклаў на беларускую мову Віталь Рыжкоў.
Памёр Сідні Шэлдан (анг. Sidney Sheldon, нар. 11 лютага 1917), амерыканскі пісьменнік і сцэнарыст. Шэлдан пачаў сваю кар’еру, пішучы сцэнары для галівудскіх фільмаў, потым пісаў тэксты для брадвейскіх мюзіклаў, пакуль урэшце не заняўся раманістыкай. Ужо другі раман Шэлдана, “Адваротны бок поўначы” (The Other Side of Midnight) зрабіўся бэстсэлерам. У 2005 годзе пісьменнік выдаў біяграфію “Адваротны бок мяне” (The Other Side of Mе), дзе апроч усяго іншага расказаў, што амаль усё жыццё пакутаваў на маніякальна-дэпрэсіўны сіндром.