Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейПамёр Гільём Аквітанскі (фр. Guilhem IX le Troubadour de Peiteus d'Aquitaine, нар. 22 кастрычніка 1071), граф Пуацье, герцаг Аквітаніі, першы вядомы трубадур, прадзед Рычарда Львінае Сэрца. Лічыцца адным з пачынальнікаў правансальскай і еўрапейскай паэзіі наогул. Да нас дайшло адзінаццаць вершаў, якія трубадур напісаў на мове ок. Жыццяпіс ХІІІ стагоддзя гаворыць: “Граф Пуацье быў адным з самых куртуазных людзей на свеце, і адным з самых вялікіх ашуканцаў дамаў, і быў ён слаўным рыцарам, галантным і шчодрым; і добра складаў і спяваў...”
Памёр Шарль Луі дэ Мантэск'ё (фр. Charles-Louis de Seconda, Baron de La Brède et de Montesquieu, нар. 18 студзеня 1689), французскі пісьменнік, філосаф і правазнаўца. Аўтар рамана “Персідскія лісты”, артыкулаў з “Энцыклапедыі, або Тлумачальнага слоўніка навук, мастацтваў і рамёстваў”. Вядомы таксама фармуляваннем прынцыпу падзялення ўлады на тры галіны.
Памёр Аляксандр Пушкін (руск. Александр Пушкин; нар. 6 чэрвеня 1799), рускі паэт, драматург і празаік. Лічыцца найвялікшым рускім паэтам, у філалогіі разглядаецца як стваральнік літаратурнай мовы. У перакладзе на беларускую мову выбраныя творы Пушкіна выходзілі ў 1949 і ў 1999 гг.
Нарадзіўся Карусь Каганец (сапр. Казімір-Рафаіл Кастравіцкі; псеўд. і крыпт.: K. Kahaniec, Будзімір, К. Шашаль, К. Качанец, К.К.; памёр 20 траўня 1918), беларускі паэт, драматург, мовазнавец, мастак, скульптар, грамадскі дзеяч. Сваяк Гіёма Апалінэра.
Нарадзіўся Барыс Пастарнак (руск. Борис Пастернак, памёр 30 траўня 1960), рускі паэт, празаік, перакладчык. Бацька будучага паэта быў мастаком, а маці – піяністкай. З 1946 па 1950 г. Пастарнак штогод вылучаўся на атрыманне Нобелеўскай прэміі па літаратуры, але беспаспяхова. Толькі ў 1958 годзе, калі ягоную кандыдатуру прапанаваў папярэдні лаўрэат Альбэр Камю, Пастарнак атрымаў прэмію “за значныя дасягненні ў сучаснай лірычнай паэзіі, а таксама за працяг традыцыі вялікага рускага эпічнага рамана”. Пад ціскам савецкіх уладаў ад прэміі адмовіўся.
Нарадзіўся Бертальт Брэхт (сапр. поўн. Ойген Бертальд Фрыдрых Брэхт, ням. Eugen Berthold Friedrich Brecht, памёр 14 жніўня 1956), нямецкі паэт, празаік, драматург, рэфарматар тэатра, заснавальнік тэатра “Берлінская трупа” (Berliner Ensemble).
У складзе Наркамата асветы БССР створаная Навукова-тэрміналагічная камісія з мэтай распрацоўкі тэрміналогіі беларускай мовы.
Памёр Эдгар Ўолес (анг. Richard Horatio Edgar Wallace, нар. 1 красавіка 1875), ангельскі пісьменнік, драматург, кінасцэнарыст, журналіст. Заснавальнік літаратурнага жанру трылеру. Паводле ягоных твораў знята больш за 160 фільмаў. Памёр у Галівудзе падчас працы над сцэнаром фільма “Кінг-Конг”.
Памёр Максім Гарэцкі (нар. 6 лютага 1893), беларускі празаік, драматург, крытык, літаратуразнавец, лексікограф, перакладчык, фалькларыст. Напісаў і выдаў “Гісторыю беларускае літаратуры” (з 1919 па 1926 было чатыры выданні). У 1920-я гады зрабіў празаічны пераклад “Слова пра паход Ігаравы”, які быў апублікаваны ў складзенай самім Гарэцкім “Хрэстаматыі беларускай літаратуры” (Вільня, 1922). У сваёй кнізе “Гісторыя беларускае літаратуры” Максім Гарэцкі сярод іншага адзін з першых даследаваў перакладную старабеларускую літаратуру.