Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзілася Францішка Уршуля Радзівіл з Вішнявецкіх (памерла 23 траўня 1753), пісьменніца, першая ў ВКЛ жанчына-драматург. Атрымала выдатную хатнюю адукацыю: добра ведала сусветную літаратуру, замежныя мовы, пісала вершы. Выйшла замуж у 20 гадоў за князя Міхала Казіміра Радзівіла “Рыбаньку”, дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, мецэната, найбагацейшага магната Рэчы Паспалітай. П’есы княгіня Радзівіл пачала пісаць для нясвіжскага тэатра, дзе спачатку ставіліся творы замежных драматургаў (Вальтэра, Мальера і інш.). Творчая спадчына Ф. У. Радзівіл складае 16 трагедый і камедый, якія былі надрукаваныя пасля яе смерці, увосень 1754 г. У 2003 годзе выйшаў зборнік твораў Ф. У. Радзівіл у перакладзе на беларускую мову.
Нарадзіўся Іван Крылоў (руск. Иван Крылов, памёр 21 лістапада 1844), рускі паэт, байкапісец, перакладчык. Найбольшую славу яму прынеслі менавіта байкі, якіх Крылоў напісаў больш за 200 і якія выходзілі і перавыдаваліся вельмі вялікімі на той час накладамі. Калі Крылоў гуляў па Летнім садзе, моладзь жартавала: “Мабыць, дождж хутка – хмара ідзе”, – на што пісьменнік звычайна адказваў: “Я і чую, што жабы расквакаліся”.
Нарадзіўся Жорж Сіменон (фр. Georges Joseph Christian Simenon, памёр 4 верасня 1989), бельгійскі франкамоўны пісьменнік, найбольш вядомы як аўтар дэтэктываў пра камісара Мегрэ. Кнігі, дзе дзейнічае Мегрэ, былі зусім не падобныя да класічных дэтэктываў, і насуперак меркаванню выдаўцоў, якія не верылі ў поспех, гэты герой так палюбіўся чытачам, што яшчэ пры жыцці Сіменона ў нідэрландскім горадзе Дэлфзейл, дзе пісьменнік прыдумаў камісара, Мегрэ паставілі бронзавы помнік. На цырымоніі адкрыцця помніка бургамістр горада уручыў Сіменону пасведчанне аб нараджэнні, у якім было запісана: “Жуль Мегрэ, месца нараджэння – Дэлфзейл, дата нараджэння – 1929 год, бацька – Жорж Сіменон, маці невядомая”. Творы Ж. Сіменона на беларускую мову перакладаў А. Асташонак - аповесць "Дзяўчына і бясхвостыя парсючкі" ("Далягляды", 1989), апавяданне "Пад страхам смерці" (зборнік "Французская навела ХХ ст.).
Нарадзіўся Андрэй Хадановіч, беларускі паэт і перакладчык. Скончыў філфак i аспірантуру пры БДУ. Выкладае замежную (французскую) літаратуру на філалагічным факультэце БДУ, а таксама з’яўляецца кіраўніком Перакладніцкай майстэрні пры Беларускім Калегіюме. Першая кніга А. Хадановіча – “Листи з-під ковдри” (2002) – выйшла ў перакладзе на ўкраінскую мову. Пачынаючы з 2003 году ледзь не штогод выходзяць яго зборнікі паэзіі: “Старыя вершы” (2003), “Лісты з-пад коўдры” (2004), “Землякі, альбо Беларускія лімерыкі” (2005), From Belarus with Love (2005), “Сто лі100ў на tut.by” (2006), “Берлібры” (2008), “Несіметрычныя сны” (2010). Ягоныя вершы і эсэ перакладзеныя на дзясятак еўрапейскіх моваў. Перакладае з ангельскай (Дж. Дон, Э. А. По, Э. Дыкінсан, Ў. Б. Ейтс, Ў. Х. Одэн, Э. Паўнд, Ў. Стывенс, Л. Коэн), французскай (Ж. дэ Нэрваль, Ш. Бадлер, С. Малармэ, Г. Апалінэр, Сэн-Жон Пэрс ды інш.), польскай (Б. Лесьмян, К. І. Галчыньскі, Ч. Мілаш, З. Герберт), расійскай (Г. Айгі, В. Седакова і інш.), украінскай (Ю. Андруховіч, С. Жадан ды інш.) Укладальнік і адзін з перакладчыкаў на беларускую кніг Юрыя Андруховіча “Уводзіны ў геаграфію” (выд. 2006), Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага “Сёмае неба” (2006), Чэслава Мілаша “Іншага канца свету не будзе” (2007) і Збігнева Герберта “Рапарт з Гораду ў аблозе” (2007). Адзін з укладальнікаў анталогіі беларускай і ўкраінскай паэзіі “Сувязьразрыў/Зв’язокрозрив” (2006). Укладальнік дзвюхмоўнай анталогіі маладой беларускай паэзіі “Pępek nieba/Пуп неба” (2007). Адзін з самых сталых і актыўных перакладчыкаў “ПрайдзіСвета”.