Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейПамёр Готхальд Эфраім Лесінг (ням. Gotthold Ephraim Lessing, нар. 22 студзеня 1729), нямецкі пісьменнік, філосаф, драматург, публіцыст, тэарэтык мастацтва, літаратурны крытык, адзін з яскравых дзеячаў эпохі Асветніцтва, радыкальны прыхільнік рацыяналізму і крытык царкоўных дагматаў і антысемітызму. Быў першым драматургам, афіцыйна прызначаным на гэтую пасаду. Адзін са знакамітых твораў “Лаакаон, ці Межы жывапісу і паэзіі” параўноўвае гэтыя два віды мастацтва.
Памёр Мірза Асадула-хан Галіб (фарсі غالب دهلوی, урду مرزا اسد اللہ خان غالب, нар. 27 снежня 1797), славуты індыйскі паэт, які пісаў на урду і фарсі, аўтарытэтны знаўца Карану і суфізму. Быў храністам пры двары Вялікіх Маголаў да самага паўстання сіпаяў, пасля якога і двор, і яго пасада перасталі існаваць. Славу яму прынеслі два дываны – на фарсі і на урду. Апроч вершаў, Галібу належаць гістарычныя і філалагічныя працы.
Нарадзіўся Масудзі Ібусэ (яп. 井伏 鱒二, памёр 10 ліпеня 1993), японскі пісьменнік. Сусветная вядомасць прыйшла да пісьменніка дзякуючы раману “Чорны дождж”, у якім у выглядзе дзённікаў некалькіх персанажаў расказваецца гісторыя атамнага бамбардавання Хірасімы і яе наступстваў для маладой жанчыны, якая памірае ад прамянёвай хваробы. Раман перакладзены на рускую мову.
У Вільні пачала выходзіць газета "Гоман", грамадска-палітычнае і літаратурнае выданне. Выдавалася на беларускай мове да 1918 году з дазволу нямецкіх акупацыйных уладаў. Выходзіла 2 разы на тыдзень, лацінкай і кірыліцай. Заснавальнікі — А. і І. Луцкевічы і інш. Рэдактар — В. Ластоўскі, з №33 (125) 1917 — Я. Салавей.
Нарадзілася Аннэ-Катарына Вэстлі (нарв. Anne-Catharina Vestly, памерла 15 снежня 2008), нарвежская пісьменніца, найбольш вядомая творамі для дзяцей. Яе кнігі перакладзеныя на 16 моваў. На радзіме яе называлі “бабуляй усёй Нарвегіі”, параўноўваючы з Астрыд Ліндгрэн у значэнні ўнёску ў дзіцячую літаратуру краіны. Самая вядомая кніга Вэстлі – “Мама, тата, восем дзяцей і грузавік” (Åtte små, to store og en lastebil, 1957), якая стала першай у серыі з дзевяці кніг. Аннэ-Катарына Вэстлі таксама вядомая як акторка; апроч іншага, яна сыграла ролю бабулі ў адной з экранізацыяў сваіх кніг – “Бабуля і восем дзяцей” (Mormor og de åtte ungene). Ілюстратарам кніг Аннэ-Катарыны да сваёй смерці ў 1993 годзе быў яе муж Юхан Вэстлі.