Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Эркюль Савіньян Сірано дэ Бержэрак (фр. Hercule Savinien Cyrano de Bergerac, памёр 28 ліпеня 1655), французскі драматург, філосаф, паэт і празаік, папярэднік навуковай фантастыкі. “Правучаны педант” (Le Pédant joué, 1654) – адна з першых празаічных камедый на французскай мове – атрымаў адмоўную ацэнку крытыкаў. Між іншага, яна ўяўляе цікавасць: выкарыстоўваючы сюжэтную схему камедыі дэль артэ, Сірано надае асаблівую ўвагу маўленчай характарыстыцы персанажаў (у прыватнасці, упершыню на французскай сцэне выкарыстоўвае дыялектнае маўленне). Найбольшую вядомасць Бержэрак атрымаў як персанаж п'есы Эдмона Растана “Сірано дэ Бержэрак”. Імя Сірано зрабілася агульным для абазначэння чалавека з вялізным носам, а таксама сапраўднага гасконца – паэта і дуэлянта. Пра Сірано дэ Бержэрака бытнуе легенда, што яго, адчайнага дуэлянта, ні разу не перамагалі, таксама існуе міф, што аднойчы ён выйграў бой з сотняй супернікаў, што таксама адлюстравалася ў п'есе Растана. Сірано дэ Бержэрак таксама быў прататыпам Сен-Саўена – персанажа рамана "Востраў наконадні" Умбэрта Эка. Многія выказванні Сен-Саўена былі пазычаныя з твораў пісьменніка. Таксама Сірано – адзін з галоўных герояў серыі кніг Філіпа Фармера "Свет Ракі".
Нарадзілася Элізабэт Барэт Браўнінг (анг. Elizabeth Barrett Browning, памерла 29 чэрвеня 1861), адна з найвыбітнейшых ангельскіх паэтак віктарыянскай эпохі. Свой першы верш On the Cruelty of Forcement to Man Элізабэт напісала ў шасці- ці васьмігадовым узросце. Элізабэт захаплялася грэцкай літаратурай і пераклала трагедыю Эсхіла “Прыкуты Праметэй” (апублікаваная ў 1833). Лічыцца, што яе верш “Плач дзяцей” (The Cry of the Children), прысвечаны дзіцячаму рабству, які неаднойчы перакладаўся на рускую мову, стаў асновай для аднайменнага верша М. Някрасава.
Нарадзіўся Ізі Харык (Ісак Давыдавіч Харык, паводле іншых крыніцаў 17 сакавіка 1898, памёр 29 кастрычніка 1937), беларускі габрэйскі паэт. Перакладаў на ідыш творы Я. Коласа, М. Чарота. У 2008 годзе ў Мінску на беларускай і ідыш выйшла кніга выбраных твораў “Туга па чалавеку”. Сярод яго перакладчыкаў – Аркадзь Куляшоў, Рыгор Бярозкін, Хведар Жычка, Генадзь Бураўкін і іншыя.
Нарадзіўся Станіслаў Ежы Лец (польск. Stanisław Jerzy Lec, псеўд. Стах; памёр 7 траўня 1966), польскі паэт, філосаф, пісьменнік-сатырык і афарыст. На беларускую мову афарызмы з “Непрычасаных думак” (Myśli nieuczesane) перакладаў У. Арлоў.
Нарадзіўся Габрыэль Гарсія Маркес (гішп. Gabriel García Márquez), калумбійскі пісьменнік, журналіст і палітычны дзеяч, адзін з найяскравейшых прадстаўнікоў магічнага рэалізму. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1982). На беларускую мову перакладзены раман “Каханне падчас халеры” ("El amor en los tiempos del cólera", пер. К. Шэрман, ARCHE, 2005, № 4, 5), урывак з рамана "Успамін пра маіх сумных бл.дзей" ("Memoria de mis putas tristes", пер. Б. Арлоў, Наша Ніва, 2005), некалькі навэлаў з кнігі "Дванаццаць дзіўных навэлаў" (пер. В. Буйвала, Дзеяслоў, № 8).
Нарадзіўся Фазіль Іскандэр, (руск. Фазиль Искандер), рускі пісьменнік абхазскага паходжання, вядомы на прасторах былога Савецкага Саюза за яскравае апісанне каўказскага жыцця, у асноўным пісаў па-руску. Фазіль Іскандэр добра вядомы ў свеце як аўтар навэлы "Сандра з Чэгема", што апавядае пра жыццё ў выдуманай абхазскай вёсцы з пачатку ХХ стагоддзя і да 1970-х. Гэты твор дазволіў некаторым крытыкам называць Іскандэра "абхазскім Габрыэлем Маркесам", хаця фактычна стандартныя прыкметы магічнага рэалізму не асабліва відавочныя ў тэксце.
Памерла Перл Бак (анг. Pearl Sydenstricker Buck; кіт. Sài Zhēnzhū; нар. Сайдэнстрыкер; нар. 26 чэрвеня 1892), амерыканская пісьменніца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1938) “за шматграннае, сапраўды эпічнае апісанне жыцця кітайскіх сялянаў і за біяграфічныя шэдэўры”. Дачка місіянера, яна правяла дзяцінства і юнацтва ў Кітаі, які натхніў яе на літаратурную творчасць. У Кітаі яе часта называюць кітайскай пісьменніцай.
Памёр Жан Бадрыяр (фр. Jean Baudrillard, нар. 29 ліпеня 1929), выбітны французскі філосаф-постмадэрніст, сацыёлаг, літаратар, гуру левых інтэлектуалаў. Адчуў на сабе ўплыў неамарксізму і псіхааналізу, хаця ўжо з самых першых сваіх твораў ахвотна карыстаўся ідэямі структурнага аналізу. Стыль філасофствавання Бадрыяра вызначаецца літаратурнасцю і вытанчанасцю думак і фармулёвак, эстэтычная асалода ад якіх часам хавае за сабой сур’ёзнасць намеру аўтара. З гэтай прычыны шмат якія даследчыкі не дазваляюць сабе меркаваць пра Бадрыяра як пра філосафа. На іх думку, ягонай творчасці хутчэй пасуе найменне "літаратуры" ці "публіцыстыкі". На беларускую мову перакладзеныя творы "Пра спакусу" (пер. А. Дынько, ARCHE, 1998, № 1), "Пра нігілізм" (пер. І. Бабкова і інш., Паміж, 2001, № 1), "Прэцэсія сімулякраў" (Фрагменты, 1999, № 7), "Пластычная хірургія Іншага" (Фрагменты, 2000, № 9).