№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У гэты дзень, 7 сакавіка

  • 1785

    Нарадзіўся Алесандра Франчэска Тамаза Мандзоні (іт. Alessandro Francesco Tommaso Manzoni, памёр 22 траўня 1873), вядомы італьянскі пісьменнік-рамантык, паэт, драматург, аўтар рамана "Заручаныя" (I promessi sposi).

  • 1924

    Нарадзіўся Коба Абэ (яп. 安部公房, сапр. Абэ Кіміфуса; памёр 22 студзеня 1993), вядомы японскі пісьменнік-авангардыст, драматург, фатограф. Выхоўваўся ў Маньчжурыі, атрымаў дыплом медыцынскага факультэта Такійскага імператарскага ўніверсітэта, але пры ўмове, што займацца лекарскай практыкай ён не будзе. Шырокае прызнанне атрымалі яго апавяданні і авангардысцкія мінімалісцкія п’есы, але сусветную вядомасць пісьменніку прынёс раман “Жанчына ў пяску” (砂の女, Suna no onna, 1962) і яго экранізацыя японскім рэжысёрам Тэсігахара Хіросі. У гэтым і іншых раманах Абэ даследуе так званы постмадэрнісцкі стан чалавека ва ўмовах жорстка ўрбанізаваных і індустрыялізаваных грамадстваў. У 1986 годзе выдадзены пераклады раманаў “Жанчына ў пяску” і “Чужы твар” (他人の顔, Tanin no kao) на беларускую мову, зробленыя В. Рабкевічам.

  • 1945

    Нарадзілася Элізабэт Мун (анг. Elizabeth Moon), амерыканская пісьменніца, якая працуе ў жанры навуковай фантастыкі. Лаўрэат прэмій Compton Crook (1989) за "Меч наёмніка", Nebula Award (2003) у намінацыі "Раман" за "Хуткасць цемры" (The Speed of Dark), а таксама прэміі Роберта Хайнлайна (2007).

  • 1985

    Памёр Аркадзі Фідлер (польск. Arkady Fiedler; нар. 28 лістапада 1894), польскі пісьменнік, падарожнік і аўтар рэпартажаў. 27 кніг Фідлера ўбачылі свет на 22 мовах агульным накладам звыш 9 млн асобнікаў. Аўтар кніг пра Гвінею, Мадагаскар, Амазонку, Канаду і інш.

  • 1991

    Памёр Анатоль Грачанікаў (нар. 8 верасня 1938), беларускі паэт і перакладчык, аўтар дзіцячых вершаў. З 1976 – галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”, з 1978 – часопіса “Бярозка”, з 1982 – часопіса “Маладосць”. Пераклаў на беларускую мову зборнік паэзіі Зульфіі “Такое сэрца ў мяне” (з Э. Агняцвет, 1985), кнігі вершаў для дзяцей сучасных афганскіх паэтаў “Ватан – значыць Радзіма” (1987), М. Пацхішвілі “Рагатун і рагатуха” (1989), а таксама асобныя творы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, літоўскіх, сярэднеазіяцкіх паэтаў.