Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Ян Патоцкі (польск. Jan Nepomucen Potocki, памёр 21 лістапада або 23 снежня 1815), польскі пісьменнік-рамантык, навуковец, вандроўнік. Пісаў па-французку. Найбольш вядомы раманам “Рукапіс, знойдзены ў Сарагосе” (Manuscrit trouvé à Saragosse), напісаны ў “шкатулкавым” стылі, як “Тысяча і адна ноч”. Арыгінал і рукапісы рамана былі страчаныя, а пераклад на польскую мову выйшаў толькі ў 1847 г. Раман быў перакладзены на многія замежныя мовы і экранізаваны Войцехам Хасам. Патоцкі ўчыніў самагубства, застрэліўшыся з пісталета. Паводле адной з версій, ён стрэліў сабе ў твар срэбнай куляй, вытачанай з адламанай ручкі цукарніцы. Але біёграфы пісьменніка лічаць гэта міфам, а таксама падаюць дату смерці 23 снежня як больш дакладную і верагодную.
Нарадзіўся Кенэт Грэм (анг. Kenneth Grahame, памёр 6 ліпеня 1932), шатландскі пісьменнік, сусветную славу якому прынесла кніга "Вецер у вербах" (The Wind in the Willows, 1908). Вялікую ролю ў жыцці пісьменніка адыграў яго адзіны сын Алістэр, хворае, слабае і сляпое на адно вока дзіця. Менавіта для свайго сына Кенэт Грэм пачаў складаць і запісваць аповеды пра містэра Жаба, якія леглі ў аснову кнігі "Вецер у вербах". Рукапіс гэтай кнігі не зацікавіў амерыканскія выдавецтвы, але ў 1908 г. яна была выдадзеная ў Англіі і прынесла аўтару шырокую вядомасць. У 1930 годзе гэтая аповесць легла ў аснову п'есы Алана Мілна "Містэр Жаб з Жаб-хола" (Toad of Toad Hall).
Нарадзілася Хуана дэ Ібарбуру (гішп. Juana de Ibarbourou, таксама вядомая як Хуана дэ Амерыка; памерла 15 ліпеня 1979), уругвайская паэтка-феміністка, адна з самых папулярных гішпанамоўных паэтак у Амерыцы. Для яе паэзіі характэрныя вобразнасць і эратызм.
Памёр Шэрвуд Андэрсан (анг. Sherwood Anderson, нар. 13 верасня 1876), амерыканскі пісьменнік. Творчасць Андэрсана стала ўзорам для Фолкнэра, Томаса Вулфа, Хэмінгуэя, Стэйнбека, Рэя Брэдберы. Пры гэтым Хэмінгуэю належыць пародыя на Андэрсэна – аповесць "Вясеннія воды" (1926), якая абазначыла творчы разрыў паміж пісьменнікамі.
Нарадзіўся Джэфры Еўгенідзіс (анг. Jeffrey Kent Eugenides), амерыканскі пісьменнік грэцка-ірландскага паходжання, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі (2003) за раман "Сярэдні пол" (Middlesex). Асноўныя тэмы твора – эміграцыя, інцэст і транссэксуальнасць. Яго дэбютная аповесць "Цнатліўкі-самагубцы" (The Virgin Suicides, 1993) была перакладзеная на 15 моваў.