Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзілася Анна Сьюэл (англ. Anna Sewell, памерла 24 красавіка 1878), ангельская раманістка, найбольш вядомая як аўтарка рамана “Чорны прыгажун” (Black Beauty). У чатырнаццацігадовым ўзросце Сьюэл моцна пашкодзіла абедзве нагі і пасля ўсё жыццё практычна не магла хадзіць самастойна. Свой раман “Чорны прыгажун” (мянушка каня) яна надрукавала ў 1977 годзе ва ўзросце 57 гадоў. І хоць цяпер ён лічыцца класічным творам для дзяцей, Сьюэл спадзявалася, што яго чытачамі будуць людзі, якія клапоцяцца пра коней. Памерла яна праз пяць месяцаў пасля выхаду сваёй галоўнай кнігі.
Нарадзіўся Поль Вэрлен (фр. Paul Verlaine, памёр 8 студзеня 1896), французскі паэт, адзін з пачынальнікаў імпрэсіянізму і сімвалізму. Вэрлену належыць азначэнне “выклятыя паэты” — так ён назваў сваю кнігу нарысаў, якія публікаваліся ў перыёдыцы пачынаючы з 1883 году. У 1995 годзе польская рэжысёрка Агнешка Холанд зняла фільм “Поўнае зацьменне” (Total Eclipse) — гісторыю стасункаў Вэрлена і Арцюра Рэмбо, заснаваную на іх ліставанні і іншых дакументах эпохі. На беларускую мову вершы Вэрлена перакладалі М. Багдановіч, А. Лойка, Г. Дубянецкая, С. Ліхадзіеўскі, Л. Дранько-Майсюк і інш.
Нарадзіўся Шон О’Кейсі (ірл. Seán Ó Cathasaigh, анг. Seán O'Casey, памёр 18 верасня 1964), знакаміты ірландскі драматург. У сваёй творчасці О'Кейсі маляваў жыццё ірландскіх рабочых, добра яму знаёмае. Першыя п'есы пісьменніка былі пацыфісцкімі сатырычнымі трагікамедыямі, напісанымі, тым не менш, са спагадай да герояў. Пасля О'Кейсі перайшоў да стварэння містычных маралізатарскіх драмаў, а ў канцы жыцця — да фантастычных камедыяў
Нарадзіўся Жан Жыяно (фр. Jean Giono, памёр 8 кастрычніка 1970), французскі пісьменнік. Дзеянне яго твораў, як правіла, адбываецца ў Правансе. Сярод найбольш вядомых яго твораў — тры раманы трылогіі “Пан”, прысвечаныя грэцкаму богу Пану і пантэізму: “Пагорак”, “Хлопец з Бамюня” і “Атава”. Ён таксама вядомы кнігай “Вандроўка ў Італію” і навелай “Чалавек, які саджаў дрэвы” (L'homme qui plantait des arbres, 1953).
Памёр Карл Фрыдрых Май (ням. Karl Friedrich May, нар. 25 лютага 1842), нямецкі празаік, паэт, кампазітар, аўтар знакамітых прыгодніцкіх раманаў для юнацтва (у асноўным вэстэрнаў). Правёў 12 гадоў у вязніцах Саксоніі. Дагэтуль некаторыя лічаць, што пісаць свае раманы ён пачаў у турме. У 1893 — 1910 Май надрукаваў свой знакаміты цыкл раманаў пра высакароднага індзейца Вінету. З 1895 году штогод прадавалі больш за 60 тыс. экзэмпляраў яго раманаў. Вядома, што раманы Карла Мая былі ўлюбёнымі кнігамі Адольфа Гітлера падчас яго навучання ў школе.
Нарадзілася Хрысціна Лялько, беларуская пісьменніца, перакладчыца і журналістка. Аўтар кніг прозы “Дарога пад гару”, “Світанак над бярозамі” і кнігі паэзіі “На далонях любові”. У яе апрацоўцы выйшаў зборнік народных казак “Хітрэй свету не будзеш”. Пераклала на беларускую мову нарыс Уладзіслава Сыракомлі “Мінск”, кнігі Папы Яна Паўла II “Пераступіць парог надзеі”, “Дар і Таямніца”, “Устаньце, хадзем!”, “Памяць і самасвядомасць”, энцыклікі Fides et ratio, Ecclesia de Eucharistia, Апостальскі ліст пра Ружанец Rosarium Virginis Mariae, творы Яна Твардоўскага і іншыя тэалагічныя творы.
Памёр Данііл Андрэеў (руск. Даниил Андреев, нар. 2 лістапада 1906), рускі паэт і празаік. Другі сын пісьменніка Леаніда Андрэева. Бацька абвінаваціў сына ў смерці сваёй любімай жонкі. Андрэеў спачатку выхоўваўся ў бабулі, а пасля ў сям’і сваёй цёткі. Прайшоў ВАВ, вярнуўся інвалідам 2-й ступені. У 1947 годзе па даносе арыштаваны і прысуджаны да найвышэйшай меры пакарання таго часу — 25 гадоў турмы, разам з ім арыштаваныя 19 яго родных і сяброў, усё напісанае ім да арышту знішчанае. У турме шмат піша. У 1957 годзе яго вызвалілі і рэабілітавалі. У 1959 ён атрымлівае кватэру на Ленінскім праспекце ў Маскве, дзе дажывае апошнія сорак дзён свайго жыцця. Ніводны твор Данііла Андрэева не быў выдадзены пры ягоным жыцці.