№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У гэты дзень, 6 красавіка

  • 1670

    Нарадзіўся Жан-Батыст Русо (фр. Jean-Baptiste Rousseau, памёр 17 сакавіка 1741), французскі паэт. Яго духоўныя і свецкія оды доўгі час лічыліся ўзорам класічнай лірыкі французаў. У коле моладзі з найвышэйшага саслоўя Русо стаў вядомым дзякуючы сваім непрыстойным вершам, а яго драматычныя творы не мелі поспеху. У 1712 годзе за ананімныя нападкі на некаторых навукоўцаў і нез'яўленне ў суд на разбіральніцтва справы быў асуджаны на пажыццёвае выгнанне.

  • 1912

    Памёр Джавані Паскалі (іт. Giovanni Pascoli, памёр 6 красавіка 1912), італьянскі паэт і філолаг-класік. Дзяцінства пісьменніка было трагічным — яго азмрочыла забойства бацькі (забойца не быў знойдзены), смерць маці, сястры і двух братоў. Гэтыя трагічныя падзеі потым адлюстроўваюцца ў яго творах, напрыклад, у самым знакамітым яго вершы “Пярэсты конік” (La cavallina storna; бацьку пісьменніка забілі, калі ён ехаў дадому ў экіпажы, запрэжаным пярэстым канём, і экіпаж даставіў дадому мёртвае цела). Уся першая праца Паскалі, “Myricae” (1891), прысвечаная тэме нешчаслівага дзяцінства. Паскалі — адзін з самых арыгінальных паэтаў Італіі мяжы стагоддзяў.

  • 1935

    Памёр Эдвін Арлінгтан Робінсан (анг. Edwin Arlington Robinson, нар. 22 снежня 1869), амерыканскі паэт, тройчы лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі. У сваёй творчасці выступаў спадкаемцам пурытанскай традыцыі Новай Англіі. У лірычных вершах, наратыўных паэмах і драматычных маналогах маляваў “лішніх” людзей, вырачаных на самотную бітву з лёсам у сучасным свеце. У творчасці спалучаў багаты інтэлектуальны змест з дбаннем пра рэалізм дэталяў.

  • 1958

    Памёр Віцезслаў Нэзвал (чэшск. Vítězslav Nezval, нар. 26 траўня 1900), чэшскі пісьменнік і перакладчык, адзін з заснавальнікаў чэшскага паэтызму, лідар чэшскіх сюррэалістаў, Народны пісьменнік (1953). Падчас вандровак па свеце знаёміўся з вядомымі сюррэалістамі (у т.л. з Андрэ Брэтонам і Полем Элюарам), пад уплывам якіх заснаваў Суполку сюррэалістаў Чэхаславацкай рэспублікі (1934), якую сам у 1938 годзе распусціў. Адначасова з сюррэалістычнымі творамі Нэзвал пісаў і несюррэалістычную паэзію і выдаваў пад псеўданімамі.

  • 1992

    Памёр Айзэк Азімаў (анг. Isaac Asimov, нар. 2 студзеня 1920 у мястэчку Пятровічы на Смаленшчыне), амерыканскі пісьменнік-фантаст, біяхімік паводле прафесіі. Аўтар больш чым 500 кніг, у асноўным мастацкіх і навукова-папулярных. Сярод найбольш вядомых яго твораў – зборнік апавяданняў “Я, Робат” (I, robot), цыкл з трох раманаў пра галактычную імперыю: “Каменьчык у небе” (Pebble in the Sky), “Зоркі як пыл” (The Stars, Like Dust) і “Касмічныя плыні” (The Currents of Space), раман “Самі багі” (The Gods Themselves) і іншыя.