Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Гуга Гроцый, альбо Хейг (Хуга) дэ Грот (лац. Hugo Grotius, нід. Huig (Hugo) de Groot, памёр 28 жніўня 1645), нідэрландскі драматург, юрыст, дзяржаўны дзеяч і філосаф. Дзед Гроцыя, бургундскі дваранін, ажаніўся з дачкой нідэрландца дэ Грота і ўзяў яе прозвішча. Ужо ў восем гадоў Гроцый пісаў лацінскія вершы. У адзінаццаць паступіў у Лейдэнскі ўніверсітэт, які скончыў у 15 гадоў. Некалькі гадоў быў з дыпламатычнай місіяй Ёхана ван Олдэнбарнэвелта ў Францыі, пасля вярнуўся на радзіму, заняўся адвакатурай, а пазней быў прызначаны афіцыйным гістарыёграфам Галандскай рэспублікі. У выніку “армініянскіх спрэчак” Гроцый быў арыштаваны 29 жніўня 1618 году і асуджаны на пажыццёвае зняволенне. Праз паўтара году ён з дапамогай жонкі змог збегчы ў Францыю, вывезены з крэпасці Лувестэйн у куфры для кніг (гэтым падзеям прысвечаны верш Ёста ван дэн Вондэла “На вызваленне Гуга Гроцыя”, рускі пераклад Я. Віткоўскага гл. тут. Літаратурную спадчыну Гроцыя складаюць напісаныя па-лацінску трагедыі “Выгнаны Адам” (Adamus exul), “Пакуты Хрыстовы” (Christus patiens) і “Сафампанеас” (Sophompaneas; егіпецкая форма імені Іосіф), перакладзеная Вондэлам на нідэрландскую пад назвай “Іосіф у садзе” (Jozef in ’t hof).
У Вялікабрытаніі ўступіў у сілу першы ў свеце закон аб аўтарскім праве, прыняты ў 1709.
Нарадзіўся Канстанцін Аксакаў (руск. Константин Аксаков, памёр 19 снежня 1860), рускі публіцыст, паэт, літаратурны крытык, гісторык і лінгвіст, лідар рускіх славянафілаў і ідэолаг славянафільства. У жыцці быў несамастойным і, пражыўшы 5 месяцаў за мяжой, вярнуўся ў бацькоўскі дом, дзе ўсё празаічна-жыццёвае яго не датычыла. Падчас вандроўкі, у Берліне, першы і апошні раз паспрабаваў зблізіцца з жанчынай, аднак практычныя патрабаванні прадавачкі кветак расчаравалі ідэаліста, і ён збег.
Нарадзіўся Джозэф Пулітцэр (анг. Joseph Pulitzer, сапр. Jozsef Politzer; памёр 29 кастрычніка 1911), амерыканскі выдавец габрэйскага паходжання, журналіст, родапачынальнік жанру “жоўтай прэсы”. Нарадзіўся ў Венгрыі. Яшчэ ў 1904 годзе Пулітцэр склаў тэстамент, у якім ахвяраваў два мільёны даляраў Калумбійскаму ўніверсітэту. Тры чвэрці гэтых грошай прызначаліся на стварэнне вышэйшай школы журналістыкі, а астатняя сума — на прэміі для амерыканскіх журналістаў. Ён завяшчаў прызначыць чатыры прэміі за журналістыку, чатыры — за дасягненні ў галіне літаратуры і драмы, чатыры “рухомыя” прэміі ― за розныя дасягненні ў гуманітарнай галіне і адну прэмію ― за ўнёсак у адукацыю. Пулітцэраўскую прэмію пачалі ўручаць з 1917 году.
Нарадзіўся Джордж Ўільям Расэл (анг. George William Russell, памёр 17 ліпеня 1935), англамоўны ірландскі паэт, мастак і тэасоф, выбітны дзеяч ірландскага літаратурнага адраджэння. Друкаваўся пад крыптанімам Æ. Сябраваў з Ўільямам Батлерам Ейтсам.
Нарадзіўся Гаўрыла Гарэцкі (памёр 20 лістапада 1988), беларускі геолаг, географ, эканаміст, адзін з заснавальнікаў і акадэмік (1928) Беларускай акадэміі навук. Брат Максіма Гарэцкага, разам з якім склаў руска-беларускі слоўнік.
Памёр Алжэрнан Чарлз Суінберн (анг. Algernon Charles Swinburne, нар. 5 красавіка 1837), ангельскі паэт. Пісаць вершы пачаў у падлеткавым веку. Суінберн прыдумаў вершаваную форму рандэль (анг. roundel), якая ўяўляе сабой варыяцыю французскага рандо. Паэт хварэў на алкагалізм і алгалагнію, меў гарачы характар. У выніку ў 1879 годзе ва ўзросце 42 гадоў здароўе паэта рэзка пагоршылася. Але дзякуючы апецы сяброў ён дажыў да 72 гадоў, хаця і страціў юнацкі бунтарскі дух і ператварыўся ў рэспектабельную асобу.
Нарадзілася Бэла Ахмадуліна (руск. Белла (Изабелла) Ахмадулина, памерла 29 лістапада 2010), руская паэтка, празаік, перакладчыца, адна з найбуйнейшых рускіх лірычных паэтаў другой паловы ХХ ст. Сябра Саюза расійскіх пісьменнікаў, выканкама Расійскага ПЭН-цэнтра, Таварыства сяброў Музея выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна. Ганаровы сябра Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры. Вучылася ў Літінстытуце, адкуль была выключаная (пазней адноўленая) за адмову падтрымаць цкаванне Пастарнака. Іосіф Бродскі называў Ахмадуліну “несумнеўнай спадчынніцай лермантаўска-пастарнакаўскай лініі ў рускай паэзіі”.
Памёр Іўлін Во (анг. Evelyn Arthur St. John Waugh, нар. 28 кастрычніка 1903), ангельскі пісьменнік. Вучыўся ў прывілеяванай прыватнай школе Шэрбан, але яму прапанавалі сысці перад заканчэннем, калі ён апублікаваў раман "The Loom of Youth", у якім закрануў пытанне гомасэксуальных стасункаў паміж студэнтамі і які быў прызнаны небяспечным для рэпутацыі школы Шэрбан. Асабліва вядомы Во сваімі сатырычнымі раманамі “Заняпад і крах” (Decline and Fall, 1928), “Агідная плоць” (Vile Bodies, 1930), “Незабыўная” (The Loved One, 1947), у якіх прысутнічаюць уласцівыя аўтару элементы чорнага гумару.