Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Фрыдрых Арнольд Бракгаўз (ням. Friedrich Arnold Brockhaus, памёр 20 жніўня 1823), нямецкі выдавец, заснавальнік выдавецкай фірмы “Бракгаўз” і выдавец “Энцыклапедыі Бракгаўза”. Яго энцыклапедыя стала асновай рускага слоўніка Бракгаўза — Эфрона (82 тамы, 1890 — 1907).
Нарадзіўся Фларыян Бохвіц, польска-беларускі асветнік, філосаф, пісьменнік (памёр 9 жніўня 1856). У 1838 годзе ў Вільні на польскай мове выйшла яго кніга “Выява думкі. На памятку маёй жонцы і дзецям” (другое выданне выйшла ў 1839 годзе). Працяг гэтай маральна-філасофскай працы — “Выява маёй думкі пра мэты існавання чалавека” (Вільня, 1841). Першая кніга ў перапрацаваным выглядзе выйшла ў 1842 годзе пад назваю “Асновы маіх думак і пачуццяў”. Выдаў “Думкі пра выхаванне чалавека” (Вільня, 1847). Пахаваны на старых могілках у вёсцы Дарава. У 1960 — 1970-я магіла Бохвіца была разрабаваная. Помнік з надпісам “Няхай твой прыклад пакажа нам дарогу праўды” не знойдзены. Нягледзячы на тое, што магіла Бохвіца ахоўвалася дзяржавай, у 2003 годзе яна была знішчаная і ў той самы год на яе месцы з'явіліся новыя пахаванні.
Памёр Жазэф Жубэр (фр. Joseph Joubert, нар. 7 траўня 1754), французскі пісьменнік. Пры жыцці сваіх твораў не друкаваў. З пазасталых па ім рукапісаў Шатабрыян, сябра Жубэра, склаў у 1838 годзе том яго “Развагаў” (Pensées), а ў 1842 годзе пляменнік Жубэра Поль Рэйналь выдаў “Развагі, эсэ, максімы і лісты Жубэра” (Pensées, essais, maximes et correspondance de Joubert).
З дапамогай К. Брулова, В. Жукоўскага і інш. быў выкуплены з прыгону ўкраінскі паэт Тарас Шаўчэнка.
Нарадзіўся Амас Оз (іўр. עמוס עוז, сапр. прозвішча Клаўзнер), ізраільскі празаік і журналіст. Творы Оза выдадзеныя ў 38 краінах на 36 мовах. Яго раман “Мой Міхаэль” уключаны Міжнароднай асацыяцыяй выдаўцоў у спіс ста найлепшых раманаў ХХ стагоддзя. У 1997 годзе быў узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна. У 2009 годзе Оз лічыўся асноўным прэтэндэнтам на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, але ў выніку яе атрымала Герта Мюлер. На беларускую асобныя творы Амаса Оза пераклаў Павал Касцюкевіч.
Нарадзіўся Ежы Сасноўскі (польск. Jerzy Sosnowski), польскі пісьменнік, гісторык літаратуры, публіцыст, тэле- і радыёжурналіст. Працаваў публіцыстам ў “Gazecie Wyborczej”, прыватных школах, на Трэцяй праграме Польскага радыё. Выкладчык Вышэйшай школы сацыяльнай псіхалогіі. Сувядоўца “Размоваў” на канале TVP Kultura. Лаўрэат узнагароды фундацыі імя Касцельскіх (2001) На беларускую мову два яго апавяданні (“Вада” і “Маленькая пухнатая смерць”) пераклала Ганна Пазюк (“20 польскіх апавяданняў”, Мінск, 2007, выдавецтва “Логвінаў”).
Памёр Анатоль Сыс (нар. 26 кастрычніка 1959), беларускі паэт, адзін з заснавальнікаў суполкі маладых пісьменнікаў “Тутэйшыя”. Пры жыцці паэта выйшлі тры зборнікі ягоных вершаў: “Агмень” (1988), “Пан Лес” (1989), “Сыс” (2002). Перыяд найбольш плённай творчасці Сыса прыпаў на канец 1980-х — пачатак 1990-х гадоў. Амаль увесь наклад яго першага зборніка “Агмень” быў раскуплены за некалькі тыдняў, а зборнік “Пан Лес” стаў самым вядомым зборнікам паэта. Ад сярэдзіны 1990-х гадоў і да сваёй смерці новых твораў Сыс амаль не пісаў. Улюбёнымі вобразамі паэта былі сэрца і агонь, агмень. У 2007 годзе, ужо пасля смерці паэта, выйшаў найбольш поўны збор яго твораў “Лён”, куды апроч вершаў увайшлі невядомыя творы, а таксама артыкулы і інтэрв’ю.