Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Жазэф Жубэр (фр. Joseph Joubert, памёр 4 траўня 1824), французскі пісьменнік. Пры жыцці сваіх твораў не друкаваў. З пазасталых па ім рукапісаў Шатабрыян, сябра Жубэра, склаў у 1838 годзе том яго “Развагаў” (Pensées), а ў 1842 годзе пляменнік Жубэра Поль Рэйналь выдаў “Развагі, эсэ, максімы і лісты Жубэра” (Pensées, essais, maximes et correspondance de Joubert).
Нарадзіўся Роберт Браўнінг (анг. Robert Browning, памёр 12 снежня 1889), ангельскі паэт і драматург. Мае рэпутацыю паэта-філосафа са знарок ускладненай і даволі “затуманенай” мовай. Яго ўлюбёная форма — драматычны маналог з пераказам разнастайных гістарычных эпізодаў, поўны філасофскіх роздумаў, успамінаў, спавядальнасці.
Нарадзіўся Рабіндранат Тагор (бенг. রবীন্দ্রনাথ ঠাকুর, анг. Rabindranath Tagore; памёр 7 жніўня 1941), індыйскі паэт, празаік, кампазітар, мастак, грамадскі і рэлігійны дзеяч. Адна з найбольш уплывовых постацяў бенгальскай літаратуры ХІХ — ХХ стагоддзяў. Пераклады яго паэзіі разглядаліся як духоўная літаратура і разам з яго харызматычнасцю стварылі вобраз Тагора-прарока на Захадзе. Аўтар дзяржаўных гімнаў Індыі і Бангладэша. Першы сярод нееўрапейцаў лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1913) — “за глыбока прачулыя, арыгінальныя і цудоўныя вершы, у якіх з выключным майстэрствам выявілася яго паэтычнае мысленне, якое зрабілася, паводле яго ўласных словаў, часткай літаратуры Захаду”. Вершы Р. Тагора перакладаў на беларускую Я. Колас.
Нарадзіўся Уладзіслаў Рэймант (польск. Władysław Stanisław Reymont, памёр 5 снежня 1925), польскі пісьменнік. Жыў у Францыі, Італіі, ЗША. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1924 году “за раман “Мужыкі” як выдатны нацыянальны эпас”. Вяршыняй творчасці лічыцца эпічны раман “Мужыкі” ў 4 тамах (Chłopi, 1904 — 1909), у якім гісторыя адной сям'і разгортваецца ў панараму жыцця польскай вёскі, суаднесенага з жыццём прыроды. Аўтар некалькіх зборнікаў апавяданняў, аповесці “Справядліва” (Sprawiedliwie, 1899), гатычнага рамана “Вампір” (Wampir, 1911) і інш.
Нарадзіўся Станіслаў Пшыбышэўскі (польск. Stanisław Feliks Przybyszewski, памёр 23 лістапада 1927), польскі празаік, паэт, драматург перыяду Маладой Польшчы, прадстаўнік польскага дэкадансу. Быў пад уплывам поглядаў Ф. Ніцшэ, прапагандаваў скрайні мадэрнісцкі эстэтызм і эратызм. У драматургіі арыентаваўся на Ібсэна, Метэрлінка, Стрындберга. Яшчэ пры жыцці ахутаны легендамі, быў героем шматлікіх плётак і показак. У Берліне яго называлі “геніяльным палякам”. Пісаў на польскай і нямецкай мовах.
Памёр Шарль дэ Кастэр (фр. Charles-Theodore-Henri De Coster, нар. 20 жніўня 1827), бельгійскі франкамоўны пісьменнік, аўтар рамана “Легенда пра Уленшпігеля” (La legende et les aventures heroiques, joyeuses et glorieuses d’Ulenspiegel et de Lamme Goedzak au pays de Flandres et ailleurs, 1867). Па-французску напісаў раман хутчэй з кан’юнктурных меркаванняў, каб здабыць больш шырокую чытацкую аўдыторыю З тае ж прычыны Карэл дэ Костэр зрабіўся Шарлем дэ Кастэрам.
Нарадзіўся Мікалай Забалоцкі (руск. Николай Заболоцкий, памёр 14 кастрычніка 1958), рускі паэт і перакладчык. Найбуйнейшы перакладчык грузінскай літаратуры, у тым ліку паэмы Ш. Руставелі “Віцязь у тыгравай скуры”.
Аляксандр Блок напісаў верш “Незнаёмка” (“Незнакомка”).
Нарадзіўся Джын Вулф (анг. Gene Wolfe), амерыканскі пісьменнік, які працуе ў жанрах навуковай фантастыкі і фэнтэзі. Лаўрэат многіх літаратурных прэмій, у т.л. 4 разы — “Сусветнай прэміі фэнтэзі” (World Fantasy Award, 1981, 1989, 1996, 2007).
Памёр Станіслаў Ежы Лец (польск. Stanisław Jerzy Lec, псеўд. Стах; нар. 6 сакавіка 1909), польскі паэт, філосаф, пісьменнік-сатырык і афарыст. На беларускую мову афарызмы з “Непрычасаных думак” (Myśli nieuczesane) перакладаў Уладзімір Арлоў.