Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Клод Жазэф Ружэ дэ Ліль (фр. Claude Joseph Rouget de Lisle, памёр 26 чэрвеня 1836), французскі паэт і кампазітар, які ў 1792 г. напісаў музыку для рэвалюцыйнага гімну “Марсельеза” (La Marseillaise). Яго “Эсэ ў вершах і прозе” (Essais en vers et en prose, 1797) змяшчаюць “Марсельезу”, аповед “Адэлаіда ў Манвілі” пра сентыментальнае дзіця і некалькі вершаў.
Нарадзіўся Беніта Пэрэс-Гальдос (Benito Pérez Galdós, памёр 4 студзеня 1920), гішпанскі пісьменнік-рэаліст, драматург. Лічыцца найбуйнейшым нацыянальным празаікам пасля Сервантэса. Творчасць Пэрэс-Гальдоса зазнала моцны ўплыў раманаў Дыкенса, Бальзака і Талстога.
Нарадзіўся Іван Цанкар (славенск. Ivan Cankar, памёр 11 снежня 1918), славенскі празаік, драматург, эсэіст, паэт, чыя творчасць у многім вызначыла развіццё славенскай літаратуры ХХ стагоддзя, адзін з пачынальнікаў мадэрнізму ў славенскай літаратуры. Лічыцца найвялікшым пісьменнікам, што працаваў на славянскай мове, яго часта параўноўваюць з Францам Кафкам і Джэймсам Джойсам.
Нарадзіўся Янка Маўр (сапр. Іван Фёдараў, памёр 3 жніўня 1971), беларускі пісьменнік, перакладчык. Аўтар кніг аповесцяў, апавяданняў “Чалавек ідзе” (1927), “У краіне райскай птушкі” (1928, 1983), “Сын вады” (1928), “Палескія рабінзоны” (1930, аповесць экранізаваная ў 1935), “Слёзы Тубі” (1930), “Фантамабіль прафесара Цылякоўскага” (часопіс “Маладосць", 1954—1955), рамана “Амок” (1930) і інш. Аўтар п’есы “Памылка” (апублікаваная і пастаўленая ў 1940), аднаактовак “Хата з краю” (1941), “Балбатун” (1946). Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Г. Х. Андэрсэна, Дз. Маміна-Сібірака, М. Прышвіна, А. Чэхава, Р. Кіплінга, М. Твэна, Ж. Вэрна, В. Гюго, А. Гайдара, В. Шклоўскага, А. Конанава.
Памёр Міхаіл Салтыкоў-Шчадрын (руск. Михаил Салтыков-Щедрин, нар. 27 студзеня 1826), рускі пісьменнік. Самыя вядомыя яго творы — раманы “Спадары Галаўлёвы”, “Гісторыя аднаго горада”, казкі “Мудры пячкур”, “Аповесць пра тое, як адзін мужык двух генералаў пракарміў” і інш.
Нарадзіўся Сцяпан Гаўрусёў (памёр 12 сакавіка 1988), беларускі паэт, перакладчык, літаратурны крытык. З вершамі ў друку ўпершыню выступіў у 1948 г. Аўтар зборнікаў паэзіі “Паходныя кастры” (1955), “На грэбнях хваль” (1959), “Шчодрасць” (1962), “Крона” (выбранае, 1981), “Пладаноснасць” (1986), “Званы нябёс” (1988) і інш. Пераклаў на беларускую мову шэраг твораў А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага, М. Святлова, А. Пракоф'ева, М. Дудзіна, С. Нараўчатава, Я. Райніса, Я. Судрабкална, І. Харыка, паэму “Ануш” А.Туманяна, “Маабіцкі сшытак” М. Джаліля (з А. Пысіным, 1975), асобныя вершы таджыкскіх, узбекскіх, азербайджанскіх і башкірскіх паэтаў. Выступаў у друку з рэцэнзіямі і літаратурна-крытычнымі артыкуламі.
Памёр Юрый Алеша (руск. Юрий Олеша, нар. 3 сакавіка 1899), рускі савецкі пісьменнік. Найбольш знакаміты яго твор — раман для дзяцей “Тры таўстуны” (“Три толстяка”, 1924, надрукаваны ў 1928), прысвечаны яго жонцы Вользе Суок (менавіта такое імя носіць галоўная гераіня кнігі — Суок). У 1927 годзе быў надрукаваны раман Алешы “Зайздрасць” (“Зависть”), адзін з найлепшых твораў савецкай літаратуры пра месца інтэлігенцыі ў паслярэвалюцыйнай Расіі. Шматлікія крытыкі лічаць гэты раман вяршыняй творчасці Алешы і адным з найлепшых твораў рускай літаратуры ХХ стагоддзя. Аднак за сталінскімі часамі галоўныя творы Алешы не друкаваліся (з 1936 па 1956 год). У апошнія гады жыцця грошай пісьменніку катастрафічна не хапала. Расказваюць, што аднойчы, даведаўшыся, што існуюць розныя катэгорыі пахаванняў для савецкіх пісьменнікаў, Алеша пацікавіўся, да якой катэгорыі належыць ён. Яго мусілі пахаваць па найвышэйшай, самай дарагой катэгорыі. Алеша на гэта спытаўся, ці нельга пахаваць яго па самай нізкай катэгорыі, а розніцу вярнуць цяпер.
Памёр Антон Васілеўскі (нар. 18 жніўня 1891), беларускі пісьменнік і выдавец. Да 1939 г. жыў у Вільні, працаваў на пошце, займаўся хірамантыяй і гамеапатыяй. Рэдактар і выдавец сатырычнага часопіса “Авадзень” (1924–1933). Пасля вайны жыў у Глівіцах. Апавяданні А. Васілеўскага публікаваліся між іншым у беластоцкай “Ніве” і альманахах “белавежцаў”.
У Маскве адбылося першае падвядзенне вынікаў Усерасійскай літаратурнай прэміі памяці 19-гадовага маскоўскага паэта і філосафа Іллі Цюрына — “Ілля-прэміі” (“Илья-премии”).