Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейКітайскі манах Ван Цзэ зрабіў “Алмазную сутру”. Гэта самы старажытны дакладна датаваны друкаваны дакумент, які дайшоў да нашых дзён.
Нарадзілася Этэль Ліліян Войніч (анг. Ethel Lilian Voynich, памерла 28 ліпеня 1960), ангельская пісьменніца, аўтарка рамана “Авадзень” (The Gadfly). Гэты раман, надрукаваны ў 1897 годзе ў ЗША і Англіі, а ў наступным годзе ў перакладзе — у Расіі, меў грандыёзны поспех. Па ім знялі некалькі фільмаў, паставілі шэраг п’есаў і операў. Войніч вельмі цікавілася Расіяй, пераклала на ангельскую мову шэраг рускіх класікаў: Гогаля, Дастаеўскага, Лермантава, Салтыкова-Шчадрына, Гаршына і інш.
Нарадзіўся Ян Парандоўскі (польск. Jan Parandowski, памёр 26 верасня 1978), польскі пісьменнік і гісторык культуры, прафесар Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта. Парандоўскі напісаў шэраг працаў па літаратуры: “Алхімімя слова” (Alchemia słowa, 1951), “Петрарка” (Petrarka, 1956), некалькі кніг пра антычнасць. Пераклаў на польскую мову кнігі Юлія Цэзара “Пра грамадзянскую вайну”, “Дафніса і Хлою” Лонга, “Адысею” Гамэра.
Нарадзілася Роза Аўслэндэр (ням. Rose Ausländer, памерла 3 студзеня 1988), нямецкамоўная паэтка габрэйскага паходжання, пісала таксама па-ангельску. Нарадзілася ў Чарнаўцах на Букавіне. Сапраўднае імя — Разалія Шэрцэр. Экспрэсіўная паэзія Р. Аўслэндэр блізкая паэтыцы П. Цэлана і Н. Закс.
Нарадзіўся Сальвадор Далі (гішп. Salvador Dali, памёр 23 студзеня 1989), гішпанскі мастак-сюррэаліст, скульптар, графік, рэжысёр і пісьменнік. Самы вядомы літаратурны твор Далі — “Дзённік аднаго генія”, дзе сярод усяго іншага можна сустрэць такія фразы: “Існуе дзве найважнейшыя падзеі, якія могуць адбыцца ў жыцці сучаснага мастака: 1. Быць гішпанцам; 2. Звацца Гала Сальвадор Далі”.
Нарадзіўся Каміла Хасэ Сэла (гішп. Camilo José Cela, памёр 17 студзеня 2002), гішпанскі пісьменнік, публіцыст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1989). Яго раман “Сям’я Паскуаля Дуартэ” (La Familia de Pascual Duarte, 1942) з’яўляецца другім найбольш папулярным гішпанскім раманам пасля “Дон Кіхота” Сервантэса. Шырокае прызнанне атрымалі таксама раманы “Вулей” (La Colmena, напісаны ў 1943 г., апублікаваны ў 1951 у Аргентыне праз палітычныя абставіны) і “Мазурка для двух нябожчыкаў” (Mazurca para dos muertos, 1983). Сэла таксама з’яўляецца аўтарам скандальнага “Таемнага слоўніка” (Diccionario secreto, 1969–1971, 11 тамоў), у якім сабраная ненарматыўная і табуяваная лексіка.
Памёр Венедыкт Ерафееў (руск. Венедикт Ерофеев, нар. 24 кастрычніка 1938), рускі пісьменнік, вядомы перадусім дзякуючы паэме ў прозе “Масква-Петушкі” (Москва-Петушки, 1970, выд. у 1988—1989). “Нататкі псіхапата” напісаў у 17 гадоў, апроч гэтага стварыў шэраг п’есаў і, па словах пісьменніка, раман “Шастаковіч”, рукапіс якога ў яго скралі ў цягніку разам з авоськай. У 1994 годзе Уладзіслаў Лён паведаміў, што рукапіс знайшоўся і паабяцаў хутка яго выдаць, аднак выдаў толькі невялікі фрагмент, які большасць даследчыкаў лічаць містыфікацыяй. Зрэшты, нават сам факт напісання рамана яны ставяць пад сумнеў.
Памерла Вілі Карсары (нід. Willy Corsari, сапр. Вільгельміна Ангела Даўвэс-Шміт; нар. 26 снежня 1897), нідэрландская пісьменніца, аўтарка кніг для дзяўчат-падлеткаў, а таксама дэтэктываў, кароткіх апавяданняў і п’есаў. Галоўны герой яе дэтэктыўных твораў — інспектар Люнд. Пераклала на нідэрландскую мову шэраг твораў Альберта Камю.