Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейПамёр П’ер Клод Нівэль дэ ля Шасэ (фр. Pierre-Claude Nivelle de La Chaussée, нар. 14 лютага 1692), французскі драматург і паэт, найбольш вядомы п’есамі ў жанры “слязлівай камедыі” (comédie larmoyante), першая з якіх пад назвай “Меланіда” (Mélanide) была пастаўленая 12 траўня 1741 году.
Памёр Мэцью Грэгары Льюіс (анг. Matthew Gregory Lewis, нар. 9 ліпеня 1775), ангельскі паэт і празаік. З дапамогай бацькі Льюіс атрымаў пасаду брытанскага аташэ ў Гаазе, куды прыехаў 15 траўня 1794 году і дзе заставаўся да снежня таго ж году. Менавіта там за дзесяць месяцаў быў напісаны раман жахаў “Манах” (Ambrosio, or The Monk), які быў ананімна выдадзены летам 1794. Льюіс адразу зрабіўся знакамітым, аднак праз год прадаваць раман было забаронена. У другім выданні Льюіс выкінуў асобныя, найбольш “абуральныя” моманты, але ў цэлым захаваў вусцішную атмасферу твора. Раманам захапляліся ўсе — ад лорда Байрана (які назваў аўтара “чарадзеем Льюісам”, “манахам” і “бардам”) да маркіза дэ Сада, што ўсхваліў пісьменніка ў нарысе “Разважанні пра раман”.
Памёр Юхан Аўгуст Стрындберг (шведск. Johan August Strindberg, нар. 22 студзеня 1849), шведскі пісьменнік, драматург і жывапісец, дзёрзкі эксперыментатар і рэфарматар сучаснай драмы. Аўтар больш як 60 п’есаў і 30 мастацкіх і аўтабіяграфічных твораў, палітычных, гістарычных і культуралагічных нарысаў. Адзін з заснавальнікаў “новай драмы”.
Памёр Генры Райдэр Хагард (анг. Henry Rider Haggard, нар. 22 чэрвеня 1856), ангельскі пісьменнік, класік прыгодніцкай літаратуры. Сусветную вядомасць Хагарду прынеслі раманы пра Паўднёвую Афрыку, дзе аўтар пражыў некалькі гадоў; значная роля ў гэтых раманах адводзіцца фантастычнаму. Цэнтральным персанажам многіх раманаў з’яўляецца белы паляўнічы і шукальнік прыгодаў Алан Квотэрмэйн. Самы знакаміты раман Хагарда — “Капальні цара Саламона” (King Solomon’s Mines, 1885).
Памёр Мэна тэр Брак (нід. Menno ter Braak, нар. 26 студзеня 1902), нідэрландскі пісьменнік-мадэрніст. У 1932 г. разам з Эдгарам дзю Перонам і Марысам Раланам заснаваў літаратурны часопіс Forum, які пазней зрабіўся адным з самых уплывовых перыядычных літаратурных выданняў па-нідэрландску ў трыццатыя гады XX стагоддзя. У пачатку 1930-х Брак заснаваў так званы “Камітэт пільнасці” (нід. het Comіté van Waakzaamheіd). Браў актыўны ўдзел у антыфашысцкім руху. Праз чатыры дні пасля ўварвання нацысцкай Германіі на тэрыторыю Нідэрландаў скончыў жыццё самагубствам, прыняўшы снатворнае і зрабіўшы сабе ін’екцыю атруты.
Памерла Джын Рыс (анг. Jean Rhys, нар. 24 жніўня 1890), вест-індская і ангельская пісьменніца, раманістка. Сусветную вядомасць атрымала дзякуючы раману “Шырокае Саргасава мора” (The Wide Sargaso Sea, 1966), які быў двойчы экранізаваны.
Памёр Вітаміл Зупан (славенск. Vitomil Zupan, нар. 18 студзеня 1914), славенскі паэт, празаік, драматург. Адзін з найбольш значных славенскіх пісьменнікаў другой паловы XX стагоддзя. Пасля публікацыі рамана “Менуэт для дваццаціпяцізараднай гітары” (Menuet za kitaro (Na petindvajset strelov), 1975) яго пачалі называць “славенскім Хэмінгуэем”.