Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейРабінзон Круза вярнуўся ў Англію пасля 35 гадоў адсутнасці, з іх больш за 28 гадоў — на незаселенай выспе. (Даніэль Дэфо, “Жыццё і дзіўныя прыгоды Рабінзона Круза, марака з Ёрку, які пражыў дваццаць восем гадоў у поўнай адзіноце на незаселенай выспе ля берагоў Амерыкі блізу вусця ракі Арынока, куды ён быў выкінуты пасля караблекрушэння, падчас якога ўвесь экіпаж карабля, акрамя яго, загінуў; з выкладаннем яго нечаканага вызвалення піратамі, напісаныя ім самім”).
Нарадзіўся Вісарыён Бялінскі (руск. Виссарион Белинский, памёр 7 чэрвеня 1848), рускі пісьменнік, літаратурны крытык, публіцыст, філосаф-заходнік. Супрацоўнічаў з часопісамі “Отечественные записки” (1839—1846) і “Современник” (з 1846).
Пабачыла свет паэма Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы”.
Нарадзіўся Ясунары Кавабата (яп. 川端 康成, памёр 16 красавіка 1972), японскі пісьменнік, кавалер Французскага ордэна літаратуры і мастацтва (1960), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1968) за “пісьменніцкае майстэрства, якое перадае сутнасць японскай свядомасці”. Да найбольш значных яго твораў адносяць раманы “Тысячакрылы журавель”, “Стогн гары”, “Старая сталіца”, “Снежная краіна”. Сам Кавабата лічыў галоўным раман “Мэйдзін”. Творы Кавабаты былі перакладзеныя на многія мовы свету. З 1959 году пісьменнік быў віцэ-прэзідэнтам міжнароднага ПЭН-клуба. Памёр ад атручання ўгарным газам, паводле асноўнай версіі, гэта было самагубства.
Нарадзіўся Ўільям Стайран (анг. William Styron, памёр 1 лістапада 2006), амерыканскі пісьменнік, найбольш вядомы дзякуючы раманам “Прызнанні Ната Тэрнера” (The Confessions of Nat Turner, 1967) і “Выбар Сафі”. Першы са згаданых раманаў прынёс пісьменніку Пулітцэраўскую прэмію і выклікаў шматлікія дыскусіі. У аснову рамана пакладзеныя падзеі паўстання амерыканскіх чарнаскурых рабоў пад правадырствам баптысцкага прапаведніка Ната Тэрнера ў 1831 годзе. Перадсмяротную споведзь Тэрнера, выступ якога прывёў да смерці прыкладна 50 белых мужчын, жанчын і дзяцей, запісаў яго адвакат Томас Грэй. Галоўны герой рамана паказваўся рэлігійным фанатыкам, якога праследуюць фантазіі пра гвалт над 18-гадовай белай дзяўчынай Маргарэт. Забіўшы яе, Тэрнер пачынае сумнявацца ў сваёй рацыі. Пасля выхаду кнігі чарнаскурыя пісьменнікі раскрытыкавалі яго, абвінаваціўшы аўтара ў расізме і ігнараванні гістарычных фактаў. Неадназначную рэакцыю сярод габрэяў выклікаў наступны буйны раман Стайрана — “Выбар Сафі” (Sophie's Choice, 1979), у якім расказваецца гісторыя полькі, якая перажыла нацысцкі канцлагер Асвенцым. Яе каханак Натан абвінавачвае гераіню ў тым, што яна засталася жывая. У 1983 годзе раман быў экранізаваны, і акторка Мэрыл Стрып атрымала “Оскара” за ролю Сафі.
Памёр Рыгор Семашкевіч (нар. 12 верасня 1945), беларускі пісьменнік і літаратуразнавец. Дэбютаваў вершамі ў 1960. Аўтар зборнікаў паэзіі “Леснічоўка” (1968), “Субота” (1973), аповесці “Бацька ў калаўроце” (1976), кнігі “Лічыла дні зязюля” (вершы, аповесці, эсэ, 1987), кнігі прозы “Выпрабаванне любоўю” (эсэ, артыкулы, 1982). Аўтар літаратуразнаўчых працаў “Браніслаў Эпімах-Шыпіла” (1968) і “Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбургу” (1971).