Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейАктор вандроўнай трупы Жан-Батыст Паклен упершыню выйшаў на сцэну пад псеўданімам Мальер.
Нарадзіўся Жан-Жак Русо (фр. Jean-Jacques Rousseau, памёр 2 ліпеня 1778), французскі пісьменнік і мысляр эпохі Асветніцтва, музыказнаўца, кампазітар і батанік. Маладосць пісьменнік правёў вельмі бурна, доўгі час не маючы грошай на жыццё і пехам падарожнічаючы па Еўропе. Творчы ўздым Русо пачаўся пасля таго, як ён выйграў прэмію Дыжонскай акадэміі на тэму “Ці судзейнічала адраджэнне навук і мастацтваў ачышчэнню нораваў”, напісаўшы, што “асвета шкодная, а сама культура — мана і злачынства”. Так Русо знайшоў сваю нішу ў культуры свайго часу і пачаў дзейнічаць у адпаведнасці з абранай філасофіяй. Самы знакаміты твор Русо — раман “Юлія, альбо Новая Элаіза” (Julie ou la Nouvelle Héloïse, 1761).
Нарадзіўся Луіджы Пірандэла (іт. Luigi Pirandello, памёр 10 снежня 1936), італьянскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1934 году. Пачаў свой творчы шлях як паэт, аднак больш праславіўся як раманіст і драматург. Многія п’есы напісаў на сіцылійскім дыялекце. Навэлу Пірандэлы “Выкраданне” на беларускую мову пераклаў Андрэй Дынько (“Крыніца”, №1, 1997).
Памёр Велімір Хлебнікаў (руск. Велимир Хлебников, сапр. Віктар Хлебнікаў, нар. 9 лістапада 1885), рускі паэт і празаік Срэбнага стагоддзя, выбітны дзеяч рускага авангарднага мастацтва. Быў адным з заснавальнікаў рускага футурызму, рэфарматарам паэтычнай мовы, эксперыментатарам у галіне словатворчасці і “заумі” і Старшынём зямнога шару. У 2011 годзе выйшаў зборнік перакладаў твораў Веліміра Хлебнікава, зробленых Алесем Разанавым (“З Веліміра Хлебнікава”).
Загінуў Янка Купала (сапр. Іван Луцэвіч, псеўд. і крыпт.: Адзін з “парнаснікаў”; Вайдэльота; Здарэнец; Левы; Марка Бяздольны; Ня-Гутнік; Стары Мінчук; Янук з-пад Мінска; Янук Купала; К.; І. К.; Я. К.; К-а; Л.; І. Л.; Л. І.; нар. 7 ліпеня 1882), беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Купала пераклаў на беларускую мову “Слова пра паход Ігаравы” (прозай і вершам), польскі тэкст у п'есах В. Дуніна-Марцінкевіча “Ідылія” і “Залёты”, лібрэта оперы “Галька” С. Манюшкі, паэму А. Пушкіна “Медны коннік”, шэраг вершаў і паэм Т. Шаўчэнкі, асобныя творы М. Някрасава, І. Крылова, А. Кальцова, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, М. Канапніцкай, Ю. Крашэўскага, У. Бранеўскага, Е. Жулаўскага, П. Панча і інш.
Нарадзіўся Рышард Крыніцкі (польск. Ryszard Krynicki), польскі паэт, адзін з творцаў Новай хвалі, перакладчык нямецкай паэзіі. Дэбютаваў у 1968 годзе зборнікам “Бег пагоні, бег уцёкаў” (Pęd pogoni, pęd ucieczki). Верш Крыніцкага “Трыццацігадовая жанчына” на беларускую мову пераклаў Віталь Рыжкоў (у зборніку “Дзверы, замкнёныя на ключы”).
Памёр Антанас Венцлава (літ. Antanas Venclova, нар. 7 студзеня 1906), літоўскі паэт, празаік, крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч. Пераклаў на літоўскую “Яўгенія Анегіна” А. Пушкіна, “Гарганцюа і Пантагруэля” Ф. Рабле і інш. З беларускіх аўтараў перакладаў найперш Я. Купалу.