Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Джон Гей (анг. John Gay, памёр 4 снежня 1732), ангельскі паэт і драматург, аўтар баек, песняў, пастараляў і камедый. Першым з ангельскіх паэтаў пісаў байкі ў вершах. Сваімі творамі моцна падарваў пазіцыі паноўнай у той час італьянскай оперы, кінуўшы выклік яе напышліваму стылю і экзатычнасці сваёй “Операй жабракоў” (The Beggar's Opera) на музыку Пепуша, якая вытрымала запар 62 прадстаўленні. Пазней яна легла ў аснову “Трохграшовай оперы” Бертольда Брэхта і Курта Вайля. Пахаваны ў Кутку паэтаў Вестмінстэрскага абацтва.
Нарадзіўся Томас Бэдоўс (анг. Thomas Lovell Beddoes, памёр 26 студзеня 1849), ангельскі паэт і драматург-рамантык. Пляменнік Марыі Эджварт. Яго бацька, вядомы лекар і анатам, упершыню ўжыў на практыцы аксід азоту (“вяселячы газ”), сябраваў з Колрыджам і Саўці. Сам паэт быў у сяброўскіх стасунках з Мэры Шэлі. Выдаў раман “Імправізатар” (1821), вершаваную драму “Трагедыя нявесты” (1822), перакладаў “Філасофскія лісты” Шылера (1825). Раптам рэзка памяняў жыццё, жыў у Германіі, то вывучаў медыцыну і займаўся палітыкай, то піў і хуліганіў. Некалькі разоў спрабаваў забіць сябе (страляўся), апошняя спроба (прыняў вялікую дозу атруты) удалася. Галоўная кніга Бэдоўса “Жартачкі смерці” (Death's Jest Book), над якой ён працаваў чвэрць стагоддзя, выйшла ў 1850, “Збор вершаў” — у 1851. Паэзію Бэдоўса высока цанілі Тэнісан, Мерэдыт і Браўнінг. Першым яго біёграфам стаў Эдмунд Гос. Пасля пра яго пісалі Літан Стрэйчы і Дж. Сэнтсберы, Харальд Блум і Нортрап Фрай. На вершы Бэдоўса складалі музыку Бенджамін Брытэн, Бернард ван Дырэн.
Нарадзіўся Чэслаў Мілаш (польск. Czesław Miłosz, памёр 14 жніўня 2004), польскі паэт, празаік, эсэіст, гісторык літаратуры, перакладчык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1980), юрыст і дыпламат. Даўняе Вялікае Княства Літоўскае, на землях якога Мілаш выхоўваўся, разам са сваёй шматкультурнай і талерантнай атмасферай моцна паўплывала на творчасць і светапогляд паэта. Мілаш вучыўся ва ўніверсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні, спачатку на гуманітарным факультэце, а праз некаторы час ён перайшоў на факультэт сацыяльных навук, каб вывучаць права. Ён дэбютаваў у 1930 годзе на старонках універсітэцкага часопіса "Alma Mater Vilnensis" вершамі “Кампазіцыя” і “Падарожжа”. Уваходзіў у згуртаванне паэтаў-катастрафістаў “Жагары” (Żagary) і спрычыніўся да выдання аднайменнага часопіса. У гэты ж час Мілаш працаваў у віленскай рэдакцыі польскага радыё, аднак быў звольнены па абвінавачваннях у падтрымцы інтарэсаў літоўцаў і беларусаў. На пачатку Другой сусветнай вайны, калі савецкая армія заняла Вільню, Мілаш вярнуўся ў родны горад (адкуль з’ехаў, адступаючы ад ваенных дзеянняў) і прыняў літоўскае грамадзянства. Аднак, калі савецкія войскі занялі ўсю тэрыторыю Літвы, Мілаш выехаў у акупаваную немцамі Варшаву, дзе працаваў ва ўніверсітэцкай бібліятэцы і ўдзельнічаў у падпольным літаратурным руху, апублікаваўшы ў 1940 годзе зборнік “Вершы” пад псеўданімам Ян Сыруць. Пасля паразы варшаўскага паўстання Мілаш пераехаў у Кракаў, дзе і застаўся да канца 1945 году. Пасля вайны Мілаш працуе ў Міністэрстве замежных спраў Польскай Народнай Pэспублікі ў якасці аташэ па культуры ў Нью-Ёрку і Парыжы. У 1951 годзе паэт папрасіў у французскага ўраду палітычнага прытулку. У Парыжы Чэслаў Мілаш жыў да 1960 году, актыўна супрацоўнічаючы з часопісам “Культура” Ежы Гедройца. У 1960 годзе Мілаш пераязджае ў ЗША, дзе выкладае славянскія літаратуры ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі і Гарвардзе. У Польшчы яго афіцыйна лічаць здраднікам і рэнегатам. Да 1980 году існавала цэнзарская забарона не толькі на публікацыю яго твораў, але і на яго прозвішча наогул. Кніжкі Мілаша выдаваліся падпольна, а частка польскай эміграцыі абвінавачвала яго ў бальшавіцкіх поглядах. У 1980 годзе Мілаш атрымлівае Нобелеўскую прэмію і акурат тады пачынае змяняцца стаўленне да “здрадніка” і ў Польшчы, і ў эмігранцкім асяродку. У 1993 годзе паэт вырашае вярнуцца ў Польшчу і пераязджае ў Кракаў, паводле яго сцверджання “найбольш блізкі Вільні”. У 2011 годзе па ўсім свеце шырока адзначаецца стогадовы юбілей Чэслава Мілаша, да якога ў Беларусі прымеркаваны выхад чатырохтомніка пісьменніка.
Нарадзіўся Філіп Жакатэ (фр. Philippe Jaccottet), швейцарскі паэт, эсэіст, перакладчык. Піша па-французску. У гімназіі захапіўся грэцкай мовай, ва ўніверсітэце вучыўся ў знакамітага элініста Андрэ Банара. Перакладчык вершаў і прозы, у тым ліку Гамэра, Платона, Гонгары, Петраркі, Таса, Гётэ, Леапардзі, Гёльдэрліна, Рыльке, Томаса Мана, Р. Музіля, Крысціны Лавант, Джузэпэ Унгарэці, Эўдженіё Мантале, Мандэльштама, японскіх паэтаў. Аўтар манаграфіі пра Р. М. Рыльке (1971). Лаўрэат шматлікіх швейцарскіх, французскіх і міжнародных прэмій. Яго вершы перакладзеныя на турэцкую і большасць еўрапейскіх моваў.
Пабачыў свет раман Маргарэт Мітчэл “Знесеныя ветрам” (Gone with the Wind).
Памёр Мілан Ракіч (сербск. Милан Ракић, нар. 18 верасня 1876), сербскі паэт, дыпламат. У 1903 годзе выдаў зборнік “Вершы” (перавыдаваўся пасля ў 1924 і 1936 гадах), які зрабіўся першай кнігай сербскага мадэрнізму. Другая кніга выйшла ў 1912 пад назвай “Новыя вершы”. Больш нічога Ракіч не надрукаваў праз высокую патрабавальнасць да сваіх твораў. Нягледзячы на тое, што паэтычная спадчына Ракіча складаецца ўсяго з 64 вершаў, паэт лічыцца адным з класікаў нацыянальнай літаратуры і пачынальнікам не толькі сербскага мадэрнізму, але і ўсёй сербскай літаратуры ХХ ст. Даследчыкі творчасці паэта гавораць пра ўплыў на яе парнаскай школы і французскага сімвалізму (асабліва блізкай Ракічу была паэзія Шарля Бадлера). На беларускую мову адзін з санэтаў Ракіча пераклаў Андрэй Стэфановіч.