Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Марсэль Пруст (фр. Valentin Louis Georges Eugène Marcel Proust, памёр 18 лістапада 1922), французскі празаік і паэт, адзін з самых значных пісьменнікаў ХХ стагоддзя, аўтар рамана “У пошуках страчанага часу” (À la recherche du temps perdu, 1908—1922).
Пасля моцнай сваркі ў Брусэлі п'яны Поль Вэрлен стрэліў у Арцюра Рэмбо, злёгку параніўшы яго ў запясце.
Нарадзіўся Мікалай Асееў (руск. Николай Асеев, памёр 16 ліпеня 1963), рускі паэт, дзеяч футурызму, сябар Маякоўскага і Пастарнака. Першы яго зборнік “Начная флейта” (“Ночная флейта”, 1914) насіў сляды сімвалісцкай паэзіі. З 1923 удзельнічаў у групе “ЛЕФ”. Апублікаваў за жыццё больш за 70 паэтычных зборнікаў. Перакладаў вершы Мао Цзэдуна. Дачка М. Цвятаевай Арыядна Эфрон называе Асеева забойцам сваёй маці, бо Цвятаева скончыла жыццё самагубствам акурат пасля размовы з Асеевым, у якога прасіла дапамогі, але ён адмовіў ёй нават у месцы пасудамыйкі ў пісьменніцкай сталоўцы.
Нарадзілася Вера Інбер (руск. Вера Инбер, у дзявоцтве Шпенцэр; памерла 11 лістапада 1972), руская паэтка і празаік. Перакладала на рускую творы Т. Шаўчэнкі, М. Рыльскага, П. Элюара, Я. Райніса, Ш. Пецёфі і інш.
Памёр Важа-Пшавела (груз. ვაჟა-ფშაველა; сапр. Лука Разікашвілі, нар. 26 ліпеня 1861), вядомы грузінскі празаік і паэт ХІХ стагоддзя. Асноўны матыў яго творчасці — сацыяльна-этнаграфічны: у сваіх паэмах Важа-Пшавела каларытна паказваў побыт, звычаі і традыцыі горцаў.
Першае беларускае таварыства драмы і камедыі дало прэм'ерную пастаноўку п'есы Я. Купалы “Раскіданае гняздо”.
Нарадзіўся Джэймс Олдрыдж (анг. Harold Edward James Aldridge), ангельскі пісьменнік і грамадскі дзеяч аўстралійскага паходжання. Яго самыя вядомыя раманы — “Дыпламат” (The Diplomat, 1949), “Паляўнічы” (The Hunter, 1950), “Не хачу, каб ён паміраў” (I Wish He Would Not Die, 1957) і інш. Пісьменнік падтрымліваў добрыя стасункі з СССР, таму меў не вельмі добрую рэпутацыю на захадзе.
Памёр Шалом Аш (ідыш שלום אש, нар. 1 лістапада 1880), габрэйска-амерыканскі пісьменнік. Першую навелу напісаў на іўрыце, але прыслухаўшыся да парады Іцхака Лейбуша Перэса, пачаў пісаць на ідышы. У 1909 годзе з Польшчы пераехаў у ЗША. Там пісаў сацыяльныя раманы пра жыццё пралетарыяў.
Памёр Аўгушту Меер (парт. Augusto Meyer, нар. 24 студзеня 1902), бразільскі журналіст, публіцыст, паэт, аўтар мемуараў і даследчык фальклору, чалец Акадэміі літаратуры Бразіліі і Акадэміі філалогіі Бразіліі. Лаўрэат прэміі Машаду дэ Асіса (1950).